Вайна88

Разведка выманіла ва Украіну расійскі верталёт Мі-8 з каштоўным грузам

Верталёт некалькі тыдняў таму «памылкова» сеў на ўкраінскім аэрадроме. Як аказалася, гэта вынік паспяховай аперацыі ўкраінскай разведкі.

Верталёт Мі-8 Вертолёт Мі-8 Mi-8 helicopter
Верталёт Мі-8, які выманілі ўкраінскія разведчыкі. Фота: «Украінская праўда»

Расійскі тэлеграм-канал Fightbomber, які спецыялізуецца на авіяцыйнай тэматыцы, сёння расказаў пра тое, што некалькі тыдняў таму знік расійскі верталёт Мі-8. Пасля гэтага афіцыйную інфармацыю агучыла і Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Fightbomber мяркуе, што экіпаж з нейкіх прычын страціў арыенціроўку і перасёк «стужачку» — лінію фронту. Туманаў выказаўся аб тым, што гэта, магчыма, была «радыёгульня» з украінскага боку ці адмова навігацыі. Спробы аднавіць арыенціроўку скончыліся безвынікова.

«Убачылі з паветра аэрадром і здзейснілі на ім пасадку. Аэрадром аказаўся аэрадромам Палтава (Украіна). Зразумеўшы, куды селі, зрабілі спробу ўзляцець, але былі расстраляныя ў верталёце на зямлі. Бартавы і правак, як мяркуецца, 200-ыя, камандзір — 300-ы».

Але неўзабаве стала вядома, што гэта вынік спецаперацыі ГУР, якая доўжылася больш за шэсць месяцаў. Як піша «Украінская праўда», Мі-8 выманіла ўкраінская разведка.

Борт рабіў рэйс паміж дзвюма расійскімі авіябазамі і перавозіў дэталі да знішчальнікаў Су-27, Су-30 СМ. Разам з пілотам на борце было двое членаў экіпажа, якія не ведалі, куды насамрэч ляціць верталёт. ГУР назваў месцам пасадкі Харкаўскую вобласць.

У выніку спецаперацыі двое членаў экіпажа было ліквідавана, заявіў прадстаўнік ГУР.

Пілот і яго сям'я знаходзяцца ва Украіне, сям'ю раней вывезлі з Расіі.

Мі-8 застаўся ва Украіне разам з дэталямі да самалётаў-знішчальнікаў. Паводле звестак «Украінскай праўды», верталёт ужо пераправілі ў Кіеў.

Расійскі блогер Раманаў паведамляе, што падзея адбылася 9 жніўня. «Борт ішоў па маршруце Курск — Мілерава. Сышоў з курсу і здзейсніў пасадку ў раёне Ваўчанска» (Харкаўская вобласць).

Чытайце яшчэ:

Украінцы заявілі пра знішчэнне расійскай ракетнай сістэмы С-400 «Трыумф» у Крыме

Украінцы нанеслі ўдар па мысе Тарханкут. Магчыма, знішчаны ключавы для абароны Чарнаморскага флоту комплекс 

Каментары8

  • Žvir
    23.08.2023
    Z napisanaha vynikaje, što kamandzir ekipaža byŭ u zmovie, i prosta vykanaŭ pastaŭlienuju zadaču. Ničoha mahičnaha nie adbylosia...
  • не такі як ёсць
    23.08.2023
    Лёлік з-пад Лімасола, другая спроба перакупіць летуна аказалася паспяховай, першая прывяла да расстрэлу меркаванага месца пасадкі, дзе загінула шмат сваіх
  • Лёлік з-пад Лімасола
    23.08.2023
    не такі як ёсць, дзякую за напамін, але мы тут усе навіны чытаем і ведаем, калі вы там са свечкай стаялі, можаце нам больше падрабязнасьцяў расказаць, ці просто напішыцек ў ваш жж)))
    да рэчы, гэта не адзіны тып аперацый, якімі яны займаюцца

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну13

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену10

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць