Іван Шыла: «Войска — гэта велізарная фікцыя»
Палітжаўнер рэзка крытыкуе беларускае войска, але лічыць, што яно дапамагло яму выбудаваць сваё «я».
У чацвер 3 снежня палітжаўнер Іван Шыла скончыў сваю службу. Што думае Іван Шыла пра свой вайсковы досвед? Што было станоўчага? Чаму ён навучыўся ў войску? Якія планы на будучыню?
З аднаго боку Івана рэзка крытыкуе беларускае войска, яго галечу, забітасць жаўнераў, нізкі ўзровень культуры афіцэраў.
«Тут дзеляць месца ў туалеце паводле тэрміна службы», — кажа Іван.З іншага боку, палітжаўнер лічыць, што служба ў войску зрабілася тым выпрабаваннем, якое зрабіла яго больш моцным – і фізічна, і духоўна. Адказы Івана — у відэаінтэрв’ю:
У хуткім часе на сайце з’явіцца таксама тэкставы варыянт інтэрв’ю з Іванам Шылам.
Вось як сустракалі Івана Шылу яго сябры і родныя ў Мінску:
Нашыя журналісты даўно сачылі за тым, як салігорскі хлопец Іван Шыла ператвараўся ў мужнага абаронцу радзімы. Атрымалася нешта накшталт дэмбельскага відэаальбому. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна ён прымаў прысягу:
Завітаўшы ў жніўні ў сталіцу падчас кароткага звальнення, Іван не ведаў, што служыць яму засталіся лічаныя месяцы:
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары