Грамадства77

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Міністры краін Балтыі і Польшчы дамовіліся пра два асноўныя крытэры, пры якіх будзе цалкам закрытая мяжа з Беларуссю, паведаміла кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце, піша Delfi.lt.

Агнэ Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас. Фота: фэйсбук Агнэ Білатайце

«Іх два: па-першае, узброены інцыдэнт або інцыдэнты ля мяжы адной з краін. Гэта павінна быць такім, што ўяўляе сур'ёзную пагрозу нацбяспецы краін, — сказала міністр. — Другі крытэр — арганізаваны масавы прарыў нелегалаў.

«Калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, то пройдзе аператыўны абмен інфармацыяй паміж нашымі службамі, і тады будзе прынятая пастанова на ўзроўні ўрадаў», — патлумачыла літоўская міністарка.

Таксама паведамляецца, што ў сумеснай заяве кіраўнікі МУС запатрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі «неадкладна вывесці ПВК «Вагнер» з тэрыторыі Беларусі і прыбраць нелегальных мігрантаў з памежнай зоны».

Да таго, МУС Літвы, паводле слоў Агнэ Білатайце, прапануе ў найбліжэйшы час закрыць яшчэ два КПП на мяжы з Беларуссю: «Лаварышкі» (з беларускага боку — «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»).

«Гэта звязана з двума аспектамі: па-першае, ёсць неабходнасць у памежніках. Нам сёння трэба, каб як мага больш супрацоўнікаў дзяжурылі ля зялёнай зоны», — патлумачыла міністр.

Другая прычына — праблема кантрабанды. «Закрыццё КПП дапамагае ў вырашэнні гэтай праблемы», — акцэнтавала Білатайце.

У такім выпадку пасля закрыцця яшчэ гэтых пунктаў застануцца адкрытымі яшчэ два КПП: «Шальчынінкай» (з беларускага боку — «Беняконі») і «Меднікі» (з беларускага боку — «Каменны Лог»).

На мінулым тыдні былі закрытыя «Шумск» (з беларускага боку — «Лоша») і «Цверач» («Відзы»).

Каментары7

  • Трохі гумару каб разрадзіць абстаноўку))
    28.08.2023
    Ліцвіны ды кантрабандысты ўзбунтуюцца 😂
  • Дорога в объезд
    28.08.2023
    Думаю, ждать будем недолго, с такими кретериями могут в любой день закрыть. Достаточно одногопрорыва мигрантов... Могут и до сентября уже закрыть, тут и вагнеров не надо...
  • Спадар
    28.08.2023
    Добрая пастанова!!!

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах8

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу2

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер1

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі2

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пуцін ведаў пра планаваную атаку на Іран, але нічога не зрабіў, каб ёй перашкодзіць. Чаму?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць