Эканоміка

Ці можна легальна прадаваць месцы ў чарзе на мяжы?

Падатковая ў Брэсце злавіла мужчыну, які прадаў месца ў чарзе на мяжы ў Польшчу. Мужчына апублікаваў паведамленне ў тэлеграм-канале, на якое і прыехалі супрацоўнікі падатковай інспекцыі. «Ганцавіцкі час» пацікавіўся, ці можна легальна прадаваць месцы ў чарзе, каб не мець праблем з падатковай?

Чарга на мяжы Брэст-Тарэспаль. Фота: Ганцавіцкі час

Жыхар Брэсцкага раёна за сваё месца ў чарзе хацеў атрымаць 100 рублёў, але не ведаў, што пакупнікамі аказаліся падаткавікі. У выніку яму прад'явілі да аплаты адзіны падатак у памеры 3 400 рублёў. Таксама, на першы раз, ён пісьмова папярэджаны аб мерах адміністрацыйнай адказнасці.

А ці можна легальна прадаваць чаргу на мяжы?

Каб даведацца гэта, «Ганцавіцкі час» патэлефанаваў у падатковую ў Брэсце. Аднак там адразу не змаглі патлумачыць, як можна афіцыйна зарэгістравацца, каб прадаваць чаргу. Параілі звярнуцца ў Белстат для вызначэння кода віду дзейнасці.

«У нас ужо было гэтае пытанне пасля рэйдаў падатковай. Высветлілі, што будзе код віду дзейнасці 96090. Аказанне іншых індывідуальных паслуг, не ўключаных у іншыя групоўкі», — патлумачыла спецыялістка Белстата.

Зноў патэлефанавалі ў падатковую і задалі пытанне, як зарэгістравацца з гэтым кодам, якое будзе падаткаабкладанне. Супрацоўніца інспекцыі патлумачыла, што ў гэтым выпадку могуць быць на выбар два віды — адзіны падатак ці падаходны.

У чым розніца: адзіны ці падаходны

«Адзіны падатак — гэта выплачваць у месяц фіксаваную стаўку. У залежнасці ад таго, дзе вы будзеце ажыццяўляць дзейнасць. Наперад падаеце дэкларацыю, паказваеце ў ёй месяцы, у якіх вы будзеце працаваць. І штомесяц на працягу квартала выплачваеце стаўку. У Брэсце за месяц гэта 680 рублёў.

Калі ж гэта падаходны падатак, то вы павінны будзеце падаваць дэкларацыю па заканчэнні квартала. Там улічваюцца вашы даходы і выдаткі. З сумы розніцы ў вас будзе вылічвацца 20% ад чыстага прыбытку», — распавяла супрацоўніца падатковай інспекцыі.

Не забыцца купіць касавы апарат

Удакладнілі ў падатковай таксама, якія выдаткі можна ўлічваць пры працы па падаходным падатку, калі прадаваць чаргу на мяжы.

«Калі ўлічваць запраўку, то аўтамабіль павінен стаяць на ўліку, як асноўны сродак ІП. Сваім рашэннем уводзіце ў прадпрымальніцкую дзейнасць, ставіце як асноўны сродак на ўлік і спісваеце амартызацыю. Для паліва ў вас павінен быць альбо дамова з АЗС, альбо карпаратыўная карта, прывязаная да разліковага рахунку ІП. Таксама можна ўзяць на выдаткі аўтазапчасткі, рамонт», — распавяла супрацоўніца падатковай інспекцыі.

Акрамя таго, для продажу чаргі на мяжы ІП павінен мець касавы апарат для прыёму наяўных грошай. Абслугоўванне касавага апарата, куплю касавай стужкі можна ўключаць у выдаткі па падаходным падатку.

Такія аб'явы бываюць у чатах

А ці можна прадаваць чаргу ў зоне чакання?

Такім чынам, аказваецца, легальна прадаваць чаргу можна. І калі такому прадаўцу іншыя людзі, якія стаяць у чарзе, захочуць зрабіць рукапрыкладства, то смела можна адбівацца дакументамі, што вы «афіцыял»! Дапусцім, зарэгістраваліся, а ці можна прадаць чаргу ў зоне чакання? Там, верагодна, удалося б прадаць даражэй. Пра гэта спыталіся ў «Белмытнясэрвісе».

«У нас такога няма. Рэгістрацыя транспартных сродкаў у чарзе рэгламентаваная пастановай Савета Міністраў. Пішыце афіцыйны запыт, да нас не звярталіся па такім пытанні», — растлумачылі там.

Верагодна, у зоне чакання няма тэхнічнай магчымасці прадаваць чэргі. Але нічога, да яе можна зарабіць на продажы 50-100 рублёў. Засталося толькі разлічыць, колькі разоў на месяц можна прадаць чаргу. І ці будзе гэта выгадна пасля выплаты падаткаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць