Вайна

Начная атака па Адэскай вобласці: Паветраныя сілы Украіны збілі 22 з 25 «Шахедаў»

У ноч на 3 верасня расейцы атакавалі 25 ударнымі беспілотнікамі «Шахед» поўдзень Адэскай вобласці. Паветраныя сілы збілі 22 БПЛА. Ёсць траплянні ў прыпартовую інфраструктуру, пацярпелі двое цывільных, паведамляе прэс-служба Паветраных сіл.

«У ноч на 3 верасня 2023 года расійскія акупанты здзейснілі некалькі хваляў нападаў ударнымі БПЛА «Shahed-136/131» з паўднёвага і паўднёва-ўсходняга кірунку (мыс Чаўда, Крым, і Прыморска-Ахтарск, РФ)».

Паведамляецца, што ўсяго былі зафіксаваны пускі 25 ударных БПЛА «Shahed-136/131», якія атакавалі паўднёвыя раёны Адэскай вобласці. 

22 БПЛА ўкраінскія вайскоўцы знішчылі. 

Паветраныя сілы не ўдакладняюць, куды трапілі тры нязбітыя дроны. 

Расія наносіць удары па Адэсе і Адэскай вобласці з сярэдзіны ліпеня пасля выхаду са збожжавай здзелкі. Украінскія ўлады называлі іх мэтай партовую інфраструктуру і збожжасховішчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць