Вайна33

«Праціўнік змог падысці». У «ДНР» заявілі пра націск УСУ на захадзе Данецкай вобласці

Намеснік начальніка «Расгвардыі» ў самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Хадакоўскі заявіў, што Узброеныя сілы Украіны пачалі магутны наступ на ўчастку паміж населенымі пунктамі Новаданецкае і Новамаёрскае на захадзе Данецкай вобласці.

Паводле яго звестак, у раёне Новаданецкага «робіцца спроба прарыву з ужываннем вялікай колькасці бранятэхнікі».

Як піша Хадакоўскі ў тэлеграме, на працягу некалькіх дзён украінскія войскі кругласутачна вялі актыўныя артылерыйскія абстрэлы расійскіх пазіцый, у выніку чаго «мінныя загароды страцілі сваю эфектыўнасць, а бесперапыннасць артабстрэлаў не дала магчымасці сапёрам паставіць міны і аднавіць разбуранае». 

«У выніку праціўнік змог падысці да нашых пазіцый ушчыльную практычна без страт, высадзіў дэсант і пасля працы прамой наводкай па нашых умацаваннях адцягнуў тэхніку назад, баючыся рэакцыі нашай артылерыі», — піша Хадакоўскі.

Ён дадае, што на подступах да Новаданецкага «цяпер жорсткі бой», украінскія войскі адначасова спрабуюць рухацца і да Новамаёрскага. 

Генеральны штаб УСУ ў сваёй ранішняй зводцы пра падзеі на фронце аб баявых дзеяннях у раёне Новаданецкага і Новамаёрскага не згадваў.

Каментары3

  • Ш
    05.09.2023
    На Запарожжы цiсне ЗСУ, у Мiнску цiсне ГУБАЗIK
  • Жыта
    05.09.2023
    Слава ЗСУ, смерць ворагам (губазіку і ко, ды іх крамлёўскім гаспадарам)
  • Спадар
    05.09.2023
    Слава украінскім ваярам!

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць