Спорт11

Нямеччына сенсацыйна ўпершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат свету па баскетболе

У фінале немцы перайгралі зборную Сербіі з лікам 83:77 (23:26, 24:21, 22:10, 14:20).

Найлепшы ў немцаў у фінале Дэніс Шродэр з «Таронта», які набраў 28 ачкоў. Шродэр быў прызнаны MVP чэмпіянату. Фота: Michael Conroy / AP

Першая палова сустрэчы ішла роўная барацьба. Нямеччына вырывалася на два ачкі наперад, сербы даганялі, нават выходзілі наперад. На вялікі перапынак каманды сышлі пры ліку 47:47.

У трэцяй чвэрці немцы вырваліся наперад і пайшлі на апошні перапынак з розніцай +12 ачкоў. А ў апошняй чвэрці здолелі захаваць перавагу — 83:77.

Такім чынам зборная Нямеччыны ўпершыню ў гісторыі выйграла залатыя медалі чэмпіянату свету. На турніры яны перамаглі ва ўсіх васьмі матчах.

Раней іх найлепшым вынікам была бронза ЧС у 2002 годзе, калі саліраваў вялікі ў прамым і пераносным сэнсе Дзірк Навіцкі.

У 2010-м Нямеччына была 17-я, у 2019-м — 18-я.

Трэцяе месца на чэмпіянаце свету ўпершыню ў гісторыі заваявала Канада, што абыграла ў авертайме ЗША з лікам 127:118.

Каментары1

  • Ёсік
    10.09.2023
    Мо не ў тэму, але як спорт зьвязаны з жыцьцём краіны. Былі спартоўцы, якім не спадабалася, што за іншы погляд у краіне людзей катуюць, з'ехалі, куды вочы вялі. І вось засталіся правільныя спартоўцы, але што яны паказваюць? Футбалістам удзячны, што не пра.ралі андорцам!!! Учора па ТБ на канале Сьвет баскетбола ўвесь вечар таварыскія гульні сярод расея-Беларусь жанчыны, U-18, U-21. Смольскі ў Сочы медалёў назьбіраў, дыктар пераўзышоў Возерава, які аддана равеў на хакейнай трансьляцыі, каментуючы стрэлы і ход біятланіста. Хакейнае Дынама таксама будзе ў с.ацы. Зараз майстэрства ў спорце вымяраецца дліною языка, засунутага ў дупу аднаго старога.

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць