Грамадства

У Лондане знайшлі забытую магілу вядомага беларускага мастака

Стараннямі беларусаў Лондана было ідэнтыфікавана месца пахавання беларускага мастака і рэстаўратара Міхася Саўкі-Міхальскага. Свой апошні спачын ён знайшоў на могілках Стрэтхам, дзе пахаваны побач са сваім сынам Маркам, колішнім вучнем беларускай школы Кірылы Тураўскага, — піша ў сваіх сацсетках Скарынаўская бібліятэка. 

Надмагільны помнік Міхася Саўкі-Міхальскага, Streatham cemetery. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі

Вядома, што Міхась Саўка-Міхальскі хлапчуком быў вывезены ў Германію, пасля вайны жыў у Бельгіі. Скончыў Лювенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў археалогію і гісторыю мастацтва. Саўка-Міхальскі спецыялізаваўся на старажытным насценным роспісе, быў выдатным рэстаўратарам і таленавітым мастаком. 

У калекцыі Скарынаўкі захоўваецца некалькі выдатных яго работ. Гэта партрэты айца Роберта ван Каўэлярта і музыкі Міколы Равенскага, а таксама дасціпная аўтакарыкатура. 

Міхась Саўка-Міхальскі. Партрэт Міколы Равенскага. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі
Mihas-Sauka-mihalski
Міхась Саўка-Міхальскі. Партрэт айца Роберта ван Каўэлярта. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі

Sauka-Mihalski

Міхась Саўка-Міхальскі. Аўтакарыкатура. Фота: фэйсбук Скарынаўскай бібліятэкі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў24

У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі

Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі3

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць