Вайна1010

Сваякам пілотаў, якія знаходзіліся на сагнатым ва Украіну верталёце Мі-8, нічога не паведамілі пра іх лёс

Украінцы і сам Максім Кузьмінаў наогул сцвярджаюць, што яго калег застрэлілі.

Верталёт Мі-8, які выманілі ўкраінскія разведчыкі. Фота: «Украінская праўда»

Сваякам вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце расійскага верталёта Мі-8, які сеў на адной з украінскіх авіябаз у пачатку жніўня, дагэтуль афіцыйна нічога не паведамілі пра іх лёс, паведамляе Baza.

Разам з пілотам Максімам Кузьмінавым, які сагнаў верталёт ва Украіну, на борце Мі-8 знаходзіліся двое вайскоўцаў.

Адзін з іх — Мікіта, выпускнік Варонежскай вайскова-паветранай акадэміі. Знаёмыя хлопца апісваюць яго як «узорнага сем'яніна» і «адэкватнага рабацягу».

Другі — ураджэнец Узбекістана Хуршэд. Хлопец прыехаў вучыцца ў Расію па абмене і скончыў Сызранскае лётнае вучылішча. Знаёмыя Хуршэда таксама кажуць пра яго толькі станоўча.

Паводле даных «Базы», Мікіта і Хуршэд аднаго веку з Кузьмінавым (пілоту 28 гадоў). Яны служылі разам з ім у Чарнігаўцы ў Прыморскім краі. Дзе цяпер знаходзяцца Мікіта і Хуршэд — афіцыйна невядома.

Па словах кіраўніка ГУР Кірылы Буданава, пасля прызямлення яны аказалі супраціў, і іх забілі. Сам Кузьмінаў на прэс-канферэнцыі з нагоды згону таксама заяўляў, што Мікіту і Хуршэда «ліквідавалі». Пры гэтым родным вайскоўцаў пра іх лёс дагэтуль афіцыйна нічога не паведамілі.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны сцвярджае, што пасадка верталёта адбылася ў рамках спецаперацыі ўкраінскіх вайскоўцаў пад кодавай назвай «Сініца», якая праходзіла 9 жніўня.

ГУР таксама паказала пілота Максіма Кузьмінава, які, як сцвярджаецца, перагнаў верталёт ва Украіну.

Разам з Кузьмінавым на борце былі яшчэ два сябры экіпажа, якія не ведалі, куды насамрэч ляціць верталёт. Іх, як сцвярджалася, забілі. У ГУР заяўлялі, што два сябры экіпажа «прынялі рашэнне не здавацца ў палон і загінулі адразу пасля пасадкі».

Максім Кузьмінаў (па версіі ГУР) — пілот 319-га асобнага верталётнага палка армейскай авіяцыі РФ. Ён патлумачыў свой учынак тым, што ён супраць расійскага ўварвання ва Украіну і не хацеў больш у ім удзельнічаць, піша «Медуза».

Каментары10

  • Не хочешь воевать
    15.09.2023
    Твое дело , людей зачем подставлять?! Не успеешь потратить , а если и успеешь счастлив никогда не будешь.
  • Пт на сілу
    15.09.2023
    Не хочешь воевать, яны на вайну пайшлі, а не на прагулку. Кожны адказвае за сябе. Кузьмінаў маладзец
  • Обратись в кремль
    15.09.2023
    Не хочешь воевать, А ты не хочешь обратиться к тому, кто их туда направил, и направил именно убивать украинцев или поставлять снаряды, которые убивают людей? Поэтому задай свой вопрос путлеру. Вот он то явно не успеет потратить свои миллиарды.

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства33

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала10

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах15

Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава4

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА15

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу6

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства33

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць