Boeing 767-300 з бартавым нумарам EW-001PB вылецеў у 16:37 з Сочы і прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 19:24.
Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу flightaware.com, заўважыў Reform.by.

Менавіта на гэтым самалёце Аляксандр Лукашэнка вылятаў на чарговую сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.
Прапаганда не паведамляла пра яго вяртанне ў Беларусь. Наогул апошняя сустрэча двух дыктатараў была надзвычай слаба інфармацыйна асветленая.
Каментары