Свет2222

У Бельгіі з-за новага прадмета падпалілі некалькі школ

Новы абавязковы курс палавога выхавання ў школах Бельгіі прывёў да хвалі пратэстаў з боку рэлігійных актывістаў. А ў інтэрнэце запусцілі нямала фэйкаў пра змест курса.

sex aducation палавое выхаванне половое воспитание
Ілюстрацыйнае фота. Аўтар: Benis Arapovic / Vecteezy.com

Як паведамляе Le Monde, за апошнія дні ў бельгійскім рэгіёне Валонія падпалілі або разграмілі восем школ. Як мінімум у шасці выпадках была ўстаноўленая відавочная сувязь з кампаніяй супраць навучальнага курса аб палавым выхаванні Evras (l'Éducation à la vie relationnelle, affective et sexuelle — выхаванне аб адносінах, пачуццях і сексуальнасці). Гэты курс мае дзве мэтавыя аўдыторыі — школьнікаў 11—12 і 15—16 гадоў. Спачатку дзецям даюць больш агульныя, а пасля паглыбленыя веды.

Як адзначае Le Monde, міністарка адукацыі Бельгіі Каралін Дэзір (Caroline Désir) параўнала падпалы школ з тэрарыстычнымі актамі. Што тычыцца Evras, то на самай справе гэта змена статусу навучальнага курса, які ў школах Бельгіі існуе з 2012 года. Калі да гэтага ён праводзіўся па рашэнні кіраўніцтва школы, то цяпер становіцца абавязковым.

Як адзначаецца, над 300-старонкавай інструкцыяй да курса працавала 150 экспертаў. Ён распрацаваны на падставе размоў з 400 дзецьмі рознага ўзросту.

Інфармацыя аб увядзенні ў школах Evras выклікала бурную рэакцыю ў грамадстве. У сацыяльных сетках пашырылася хваля дэзынфармацыі, зʼявіліся чуткі аб тым, што курс прадугледжвае тэмы, якія прывядуць да ранняй сэксуалізацыі дзяцей, будуць стымуляваць іх да парнаграфіі і змены полу. Была запушчаная дэзынфармацыя, што дзяцей 9-гадовага ўзросту будуць вучыць мастурбацыі і атрыманню аргазму.

Як піша французскае выданне, пратэсты працягваюцца. У нядзелю ў цэнтры Бруселю сабралася каля паўтары тысячы чалавек з лозунгамі «Не чапайце нашых дзяцей». Арганізатарамі мітынгу выступілі мусульманскі і каталіцкі актывісты.

Як паведамляе выданне, шэсць ісламскіх асацыяцый выступілі з адкрытым лістом, у якім назвалі ўвядзенне курса парушэннем свабоды бацькоў «весці адукацыю дзяцей у адпаведнасці з іх вераваннямі». На сайце Каталіцкай царквы быў размешчаны ліст з 8 тысячамі подпісамі, у якім гаворыцца, што ўвядзенне новага курса можа прывесці да «гіперсэксуалізацыі» малодшых школьнікаў. А сам курс разлічаны, маўляў, не столькі на вучняў, колькі на спецыялістаў і настаўнікаў, бо ў ім вядзецца гаворка на тэмы, якія «не цікавяць дзяцей».

Сярод арганізатараў акцый пратэстаў журналісты таксама знайшлі актывістаў, якія выступалі супраць вакцынацыі падчас пандэміі Covid-19, прыхільнікаў тэорый змовы, кліматычных скептыкаў.

Кампанія супраць школьнага курса ў Бельгіі перакінулася за мяжу. У Францыі вядомы французскі рэпер Rohff распаўсюдзіў петыцыю супраць Evras у імя барацьбы «з педафіліяй і вычварэнствам».

Нягледзячы на пратэсты, урад не мяняе свайго рашэння. Прэмʼер-міністр краіны Аляксандр Дэ Кро (Alexander De Croo) выступіў з відэазваротам, у якім адзначыў, што «глыбока шакаваны» тым, што адбываецца, і падкрэсліў, што неабходнасць сур'ёзнага і прадуманага палавога выхавання не можа быць нікім пастаўленая пад сумненне.

Па словах міністра адукацыі, «дзеці з самага пачатку сутыкаюцца з рэчамі, якіх яны не разумеюць і якія могуць быць для іх небяспечнымі. Таму вельмі важны Evras, мэта якога не толькі абараніць іх, але і даць адказы на пытанні, якія яны задаюць сабе ў перыяд палавога выспявання».

Чытайце яшчэ:

Сэксуальнае выхаванне ва ўсіх школах Англіі стане абавязковым

Сэксуальнае выхаванне ў Швецыі

Андрагін з Гомеля пераехаў у Піцер і распавёў пра новае жыццё

Каментары22

  • Лёлік з-пад Лімасола
    18.09.2023
    Божа, адпраў усіх рэлігійнікаў, якія спакою не даюць, у час калі гэта было трэндам: сярэдневечча якое ці яшчэ глыбей! Добра, Божа? Дзякуй!
  • Радзіцель нумар тры
    18.09.2023
    Рэлігійны фанатык – гора ў сям'і.
    Сёння занадта веруючыя людзі (прычым няважна якой рэлігіі) усё больш стаюць у адзін шэраг з тэрарыстамі, антываксерамі і іншымі прыхільнікамі тэорый змоў.
    Цяжка жыць без галаўнога мозга, але яны не здаюцца:)
  • ром
    18.09.2023
    Дык а што падручник нихто не чытау?? Што нейкия домыслы и змовы. Наша Нина не можа дастать??? А то тока перадруки пишате
    З другога боку аб чым там 300 старонак да инструкции??))🤣 это палова Воцны и Мира

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пячнік і бацька шасцярых дзяцей адседзеў у калоніі за ўдзел у пратэстах. Ён просіць дапамогі, каб адкрыць сваю справу5

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам10

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа7

Павел Мажэйка: Нашая місія — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю2

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай15

У Стоўбцах правялі забег «Шляхам Якуба Коласа», каб папулярызаваць творчасць земляка. На рускую нават яго цытату пераклалі15

У Гродне парашутыста ветрам знесла ў ваду. На беразе мінакі проста глядзелі і чакалі, чым скончыцца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць