Свет1818

У Польшчы скандал: па плане абароны 2011 года армія мела адступіць на лінію Віслы

У напружаны час перад выбарамі ў парламент кіруючая партыя выпусціла агітацыйны ролік, у якім паказаны сакрэтны дакумент, што ўтрымлівае план абароны Польшчы

План применения вооруженных сил Польши Plan for the use of the armed forces of Poland План выкарыстання ўзброеных сіл Польшчы
Адпаведна з «Планам выкарыстання ўзброеных сіл» 2011 года польскія войскі павінны былі адступіць да Віслы. Фота: скрыншот відэа pisorgpl / Х 

Дакумент пад назвай «План выкарыстання Узброеных сіл» быў зацверджаны Міністэрствам абароны Польшчы ў 2011 годзе ў той час, калі прэм'ер-міністрам краіны быў Дональд Туск (2007-2014) — лідар партыі «Грамадзянская кааліцыя», якая зʼяўляецца галоўным канкурэнтам кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».

Адпаведна з планам польская армія павінна была пакінуць пазіцыі каля мяжы і адступіць за раку Вісла, дзе на працягу 10-14 дзён планавалася ўтрымліваць расійскія войскі да прыходу падмацаванняў НАТА.

Дэманстрацыя канфідэнцыйнага дакумента ў мэтах агітацыі выклікала абурэнне сярод журналістаў і вайсковых аналітыкаў.

Вайсковы аглядальнік Яраслаў Вольскі на сваёй старонцы ў Х звярнуў увагу, што на выяве плана відаць, што ён рассакрэчаны ў ліпені 2023 года. Для апазіцыі гэта доказ таго, што некалі звышсакрэтны дакумент відавочна выкарыстоўваецца як «боепрыпас» у перадвыбарчай кампаніі.

Вольскі адзначае, што дакумент «ні ў якім разе не мусіў быць рассакрэчаны».

Праблема плана ў тым, што адыход за Віслу фактычна азначае здачу 40% польскіх тэрыторый. І «Права і справядлівасць» на гэтым будуе свой ролік:

«Урад Туска ў выпадку вайны быў гатовы аддаць палову Польшчы. План, зацверджаны тагачасным кіраўніком Міністэрства абароны [Багданам] Кліхам, прадугледжваў, што самастойная абарона краіны працягнецца максімальна два тыдні. А праз сем дзён вораг дойдзе да правага берага Віслы. <…> Дакументы выразна паказваюць, што Люблін, Жэшаў і Ломжа маглі б стаць польскай Бучай».

Узамен «Права і справядлівасць» абяцае выбаршчыку абараняць кожны міліметр сваёй тэрыторыі па прыкладзе Украіны.

Вольскі адзначае, што «ацэнка гістарычных дакументаў і падзей з сучаснага стану некарэктная» і нагадвае кантэкст 2011 года. Па яго словах, наступствам знаходжання Кліха на пасадзе міністра абароны стала найбольшае пагаршэнне становішча польскіх Узброеных сіл пасля 1990 года.

Вайсковы эксперт сцвярджае, што ў той час прыярытэтам былі ваенныя місіі, а ў войсках падрыхтоўка аслабла, боегатоўнасць большасці брыгад была ілюзорнай, ішло скарачэнне часцей да трох дывізій на ўсё польскае войска. Годам раней прызыў у войска прыпынілі. Таму ў падраздзяленнях было так мала людзей, што часам «у казарме не было каму зачыніць вокны».

У такіх умовах адыход да Віслы лічыўся «меншым злом». Бо альтэрнатыва — памежная бітва і знішчэнне польскіх узброеных сіл.

«Абараняць усходнюю Польшчу проста не было каму і не было магчымасці, і ў выніку было вырашана зацягваць дзеянні да лініі Віслы і ў выніку аддаць паўночна-ўсходнюю Польшчу (і, магчыма, Варшаву) расіянам», —

піша Вольскі і сцвярджае, што калі з ваеннага пункту гледжання такі план быў бы слушным, то з палітычнага «гэта было б поўным самагубствам».

«Умомант бы зʼявіўся ПКНВ-біс (Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення — НН) і нейкая «Віслянская Народная Рэспубліка», а потым ГДР на біс і падзел краіны на дзве часткі ў рамках рэалпалітык», — тлумачыць аналітык.

«Гістарычна мы хутчэй удачлівая, чым мудрая краіна», — прызнае Вольскі.

Чытайце яшчэ:

У выпадку неабходнасці НАТА перакіне ў Польшчу сто тысяч салдат — Дуда

«Беларусы — гэта немцы Усходу». Польскі разведчык, які займаўся Беларуссю, упершыню даў інтэрв'ю

Польшча траціць на войска больш за іншыя краiны НАТА

Польшча размесціць побач з Беларуссю новую ракетную брыгаду з устаноўкамі HIMARS 

Каментары18

  • Гістарычная пятля
    18.09.2023
    Трэба разумець, што гэта не Украіна такая моцная і Польшча абароненая ў НАТО, а тое, што ў Расеі дурні і ліхадзеі кіруюць.
  • За Свабоду!
    18.09.2023
    Публікаваць сакрэтны дакумент на карысць Расіі толькі дзеля перадвыбарнага ўдару па апазіцыі? Мяркаваў, што Качынскі мае больш розуму. Знешнюю палітыку Польшчы пры ім падтрымліваю, прынамсі ў адносінах да Беларусі і Расіі, ЕС іншая размова, але быў бы палякам, за ПіС і Качынскага не галасаваў бы, той жа Туск і яго Палатформа, правацэнтрысцка ліберальна-кансерватыўная, больш адэкватная, Качынскага з яго аўтарытарызмам і клерыкалізмам часа заносіць у недэмакратычныя ўльтраправыя.
  • Rzeczpospolita
    18.09.2023
    Гістарычная пятля, ага, таму Ямелькі лежачы на пячы 1/6 шарыка займаюць? Падказваць ня трэба, але памылкі свае ня трэба рабіць лый не звадаць на тое што робіць сусед. Не падкажаш што адбылося з нашаю краінай у 18-м стагодзьдзі? Не падкажаш што з намі здарыся ў 20-м стагодзьдзі? На сваі памылкі трэба зважаць

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць