Свет44

У Жоўтым моры пацярпела крушэнне кітайская атамная падводная лодка — медыя

Брытанская разведка даведалася аб крушэнні ў Жоўтым моры кітайскай падлодкі, на борце якой было 55 чалавек. Кітай страту субмарыны адмаўляе, піша «Медуза» са спасылкай на Daily Mail.

Паводле інфармацыі, журналісты атрымалі сакрэтную справаздачу брытанскай разведкі. Згодна з дакументам, раніцай 21 жніўня падводная лодка праекта 093 «Шань» урэзалася ў загароду, пастаўленую кітайскім флотам для барацьбы з падлодкамі ЗША і іх саюзнікаў.

У выніку ў кітайскай падлодкі зламалася сістэма падачы паветра, што прывяло да гібелі ўсяго экіпажа — 55 чалавек.

Daily Mail удакладняе, што незалежных пацверджанняў здарэнню пакуль няма.

Кітай адмаўляе страту падводнай лодкі.

У Мінабароны Вялікабрытаніі адмовіліся каментаваць інфармацыю выдання. У той жа час The Times мяркуе, што ў брытанскім ваенным ведамстве, верагодна, правядуць расследаванне з-за ўцечкі інфармацыі.

Суразмоўцы Daily Mail у ВМС Вялікабрытаніі дапусцілі, што кітайскі флот сапраўды страціў падлодку ў Жоўтым моры. «Цалкам верагодна, што гэта адбылося. Я сумняваюся, што кітайцы звярнуліся б па міжнародную дапамогу са зразумелых прычын», — заявіў суразмоўца выдання.

Каментары4

  • Bhagawan
    04.10.2023
    We all live in the yellow submarine...
  • Хрум
    04.10.2023
    У пачатку верасьня яны цэлымі караванамі выходзілі з Жоўшана. А потым і на Поўдзень ад Тайваня іх плойма аціралася, уключна з авіянясучым караблём. Той раён быў як ніколі насычаны караблямі катайскага вмф. Мо гэта і было выклікана той катастрофай ? Што асабліва кепска, дык гэта ядзерны статус таго пацярпелага чоўна... Халера яго ведае, што там адбылося і да якіх наступстваў прывядзе(прывяло?)...
  • mikola
    04.10.2023
    Spaczuvaiu. Zdaeca kitaisku lodku-padlodku padstavili naumysna -voragi....

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць