Вайна1818

Зяленскі: У выпадку замарозкі вайны ва Украіне Расія можа атакаваць іншыя краіны ў 2028 годзе

«Зараз Расія разглядае розныя сцэнары на найбліжэйшыя гады. Адзін з іх асабліва небяспечны», — выказаў меркаванне прэзідэніт Украіны падчас візіту ў Іспанію, дзе ён бярэ ўдзел у III Саміце еўрапейскай палітычнай супольнасці.

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Гранаду (Іспанія). Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі зазначыў, што калі Расіі даць адаптавацца цяпер, у 2028 годзе Крэмль зможа аднавіць разбіты ўкраінцамі вайсковы патэнцыял, і ў Масквы будзе дастаткова сілы атакаваць краіны, якія ў фокусе расійскай экспансіі.

Акрамя Украіны, гэта дакладна краіны Балтыі і дакладна тыя краіны, на тэрыторыі якіх прысутнічаюць расійскія кантынгенты.

«Гэта дакладная інфармацыя ад нашага даследавання, і мы сігналізуем вам пра гэта», — мяркуе ён.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Расія «шукае магчымасці замарозіць сітуацыю і адаптавацца, робіць высновы са сваіх памылак і рыхтуецца ісці далей».

«Калі ласка, памятайце, што найбольш небяспечны вораг — гэта той, які зрабіў высновы і падрыхтаваўся да наступнага ўдару на аснове гэтых высноў», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Каментары18

  • Дзядзька ў Вільні
    05.10.2023
    Набівае сабе кошт.
    Можна падумаць, ёсць нешта, чаго ня бачаць аналітыкі НАТА, але бачыць Зяленскі. Дарэчы, пачатак вайны гэта падцвердзіў.
    (насам'рэч, я не адмаўляю верагоднасці нападзення Расіі на іншыя краіны але рыторыцы Зяленскага традыцыйна не дам веры).
  • Ъ
    05.10.2023
    Чаго толькі не прыдумаеш, каб схіліць краіны Захаду і далей падтрымліваць Украіну
  • Зніміце ружовыя акуляры
    05.10.2023
    Дзядзька ў Вільні, гэтыя ліберальна-заходнія аналітыкі казалі што Кіеў пратрымвецца максімум 2-3 тыдні. А прайшло ўжо болей за паўтара года.

Цяпер чытаюць

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць