Грамадства

Заблакавалі доступ да анлайн-крамы prastora.by, якая не працавала з 2018 года

Сайт prastora.by быў вітрынай даўно нядзейнай крамы, што спецыялізавалася на беларускамоўнай прадукцыі. Абмежавалі доступ пастановай пракурора Мінскай вобласці.

Prastora.by спецыялізавалася на беларускамоўнай прадукцыі, у тым ліку на сувенірах

Пракуратура паведамляе, што на гэтым рэсурсе прадаваліся кнігі, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У такі спіс цяпер уключаюць кнігі, мастацкія і навуковыя, дзе не падтрымліваецца дзяржаўная ідэалогія або згадваюцца нязручныя для рэжыму падзеі ці персанажы. Так, экстрэмісцкімі былі прызнаныя кніга Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» (2016 года выдання), «Балада пра маленькi буксiр» Іосіфа Бродскага, выпушачаная выдавецтвам «Янушкевіч», «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX—XXI стст.» Анатоля Тараса, «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» Віктара Ляхора і іншыя. 

Што канкрэтна з гэтага фігуравала на «Прасторы», не паведамляецца. 

Варта адзначыць, што сайт Prastora.by ужо пэўны час, хіба што ад 2018 года, не працаваў як крама. Ніякіх кніжак там няможна было набыць. Яго заблакавалі за тое, што было вітрынаю ранейшае дзейнасці. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць