Грамадства99

Лукашэнкаўскі «бізнэсмен удачы» Верабей трапіў у прыцэл сілавых структур

У бізнэс-супольнасці абмяркоўваюць арышты людзей, набліжаных да Мікалая Вераб'я. Гэта ўспрымаецца як спробы падабрацца да бізнэсмена, галоўны палітычны актыў якога пасля пачатку вайны памножаны на нуль.

Мікалай Верабей. Фота: TUT.by

Пра тое, што ў Беларусі арыштоўваюць набліжаных да Мікалая Вераб'я людзей, «Нашай Ніве» паведамілі тры не звязаныя між сабой крыніцы. 

«Сам Верабей пакуль на свабодзе, але ў яго таварышаў усё не вельмі добра», — сказаў нам адзін з суразмоўцаў. 

«Што пэўныя праблемы ёсць, пацвярджаю», — дадаў іншы чалавек са сферы, блізкай да роду дзейнасці Вераб'я. 

Аналагічную інфармацыю мы атрымалі і яшчэ ад аднаго суразмоўцы, які падкрэсліў, што «з Украінай у яго перспектыў ужо няма і ягоныя сувязі больш непатрэбныя, а недатыкальных у нас няма».

Дэталі пытанняў органаў да людзей з атачэння Мікалая Вераб'я нам невядомыя, але сэнс прэтэнзій да многіх іншых раней набліжаных «да двара» бізнэсменаў палягаў у тым, што на фоне скарачэння прыбыткаў тыя не маглі выконваць узятыя на сябе абавязкі ў частцы адлічэнняў на інфраструктуру, спорт, фонды і на больш далікатныя забавязанні.

Нарадзіўся Мікалай Верабей ва Украіне, часам яму прыпісваюць сваяцкія сувязі з кумам Пуціна Віктарам Медзведчуком.

Асноўны бізнэс Вераб'я — аптовы гандаль расійскімі нафтапрадуктамі на беларускім рынку і іх экспарт за мяжу.

Верабей зарабіў багацце на перапродажы нафтапрадуктаў — а часам і проста расійскай нафты пад выглядам беларускай, — ва Украіну. 

Вялікія грошы, якія праходзілі праз Мікалая Вераб'я, былі заробленыя ў тым ліку на аперацыях з прадукцыяй наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» у час, калі Наваполацкам кіравала Наталля Качанава. 

Лукашэнкаўскія чыноўнікі, сябры і спартоўцы бясплатна адпачывалі на базе адпачынку пад Наваполацкам, якая належала Мікалаю Вераб'ю, а развівалася пры спрыянні Наталлі Пяткевіч. 

Верабей стаў блізкім да некаторых заўважных асоб у лукашэнкаўскім атачэнні — да Уладзіміра Канаплёва, Юрыя Чыжа. 

Потым Верабей на пару з Аляксандрам Шакуціным і Аляксеем Алексіным дзяліў імперыю былога сябра. 

Вераб'я, як і Алексіна, звязваюць са скандалам з «прысадкамі» і «растваральнікамі» ў 2012 годзе.

Гэтыя людзі вельмі блізкія і маюць супольныя актывы. Напрыклад, яны разам пад сцягам «Брэміна Груп» валодаюць ільготнай эканамічнай зонай пад Оршай, якую ў народзе называюць «Аршорам».

Верабей да нядаўняга часу меў шырокія бізнэс-сувязі сярод арыентаваных на Маскву ўкраінскіх бізнэсменаў. Суразмоўцы «Нашай Нівы» таксама выказваюць меркаванне, што Верабей быў фінансава спрычынены да дзейнасці ўкраінскіх прарасійскіх тэлеканалаў 112Украіна, NewsOne i ZIK, якія таксама звязваюць з Медзведчуком. 

Нельга выключаць, што Верабей быў у апошняга зіц-старшынёй Фунтам, таму што сам Медзвядчук пасля Майдану 2014 года аказаўся са звязанымі рукамі.

Так, у 2018-м кампанія Вераб'я «Нафтабітумны завод» спрабавала прыватызаваць украінскі «Цэнтрэнерга». Але ўкраінскі Фонд дзяржмаёмасці адхіліў заяўку з прычыны таго, што «канчатковым бенефіцыярам з'яўляецца асоба з РФ»

Выказвалася меркаванне, што трубаправод «Прыкарпатзахадтранс» Медзвядчук прадаў Вераб'ю для адводу вачэй, а ў якасці падзякі за паслугу Верабей атрымаў кантакты з людзьмі ў Расіі, якія вызначаюць квоты на экспарт нафты. 

Напачатку вайны гэты нафтаправод таксама пацярпеў ад бамбардзіровак. 

Чытайце таксама: Крыніцы: Трубу набліжанага да Лукашэнкі Вераб'я разбамбілі ва Украіне. Там было дызелю на $10 мільёнаў

Канец украінскай гісторыі Вераб'я заклала прэзідэнцтва Уладзіміра Зяленскага і рашэнне новых палітычных эліт спыніць дзейнасць прамаскоўскіх дзялкоў ва Украіне, а канчаткова падвёў рысу саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • люстра
    06.10.2023
    похож
  • Язэп
    06.10.2023
    "Кабанчик вырос".
    Але магчыма праз Вараб'я капаюць глыбей - пад Качанаву, якая, калі верыць артыкулу, праз Вараб'я атрымлівае сціплую долю з дзейнасці Нафтана. В прынцыпе, іншыя рускамірныя канкурэнты Качанавай маглі пераканаць лукашэнку ў яе амбіцыях заняць ягоны трон, з-за чаго ён вырашыў дзейнічаць і спачатку сапсаваць крыніцы яе фінансавання. І гэта добра, бо любы жабагадзюкінг хістае рэжым і набліжае ягоны капут.
  • даведка
    06.10.2023
    Лукашенко после чижей открыл прицельную пальбу по воробьям...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць