Грамадства1212

У Гомелі шукаюць траіх мужчын. Падобна, што гэта звязана з выбухамі пад Мінскам

Паведамленні аб пошуку трох мужчын з раніцы 6 кастрычніка даслалі ў працоўны чат супрацоўнікаў аўтапарка № 1, расказаў адзін з чытачоў выдання «Люстэрка». Увечары гэтыя ж фатаграфіі з'явіліся ў тэлеграм-канале «Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі».

Фота чытачоў з «Люстэрка»

У чат супрацоўнікаў аўтапарка фатаграфіі мужчын даслалі з подпісам: «Высвятляецца месцазнаходжанне пазначаных асоб» і з просьбай тэлефанаваць на нумар 112. З якой мэтай мужчын шукаюць, супрацоўнікам аўтапарка не патлумачылі.

«У мінулы раз, пасля выбуху самалёта [у Мачулішчах], было тое ж самае», — дадаў чытач.

У 17.15 гэта ж аб'ява з'явілася ў тэлеграм-канале «Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі». Аўтары просяць тых, хто раптам убачыць гэтых людзей, «неадкладна звязацца па тэлефоне 102 або паведаміць намесніку начальніка аддзялення чыгункі Прусу Міхаілу Юльевічу».

Тэлеграм-канал «МатолькаПамажы» са спасылкай на свае крыніцы піша, што «з самай раніцы абвешчаныя ў вышук па ўсёй краіне некалькі мужчын, якія могуць быць датычныя да выбуху на станцыі Азярышча». Таксама пацвярджае гэта і прадстаўнік Bypol Аляксандр Азараў.

Belpol са спасылкай на крыніцы ўнутры краіны паведамляе, што сёння ўначы сілавікі будуць узмоцнена ахоўваць чыгунку. Па словах прадстаўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, супрацоўнікі міліцыі ўсіх падраздзяленняў выходзяць дзяжурыць з аўтаматамі. 

Каментары12

  • Генрык
    06.10.2023
    Спадзяемся, што калі гэта сапраўды была операцыя, а не правакацыя, то этап сыходу і эвакуацыі выканаўцаў быў прафесійна спланаваны і выкананы.
  • жутковатые
    06.10.2023
    Крайний Дудь.
  • даведка
    06.10.2023
    Неужели партизанская «рельсовая война» против ...шистского оккупационного режима вошла в активную фазу?

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць