Свет1212

Ізраільскія СМІ звярнулі ўвагу на «Жоўтыя злівы»

«Беларуская прэса займае выразную антыізраільскую пазіцыю».

Ілюстратыўнае фота: «Наша Ніва»

Ізраільская грамадская вяшчальная карпарацыя KAN, адзін з найбольш уплывовых СМІ Ізраіля, таксама звярнула ўвагу на наратывы афіцыйнай беларускай прапаганды.

Увагу тэлевяшчальнай карпарацыі прыцягнула публікацыя ў тэлеграм-канале «Жоўтыя злівы», у якой лукашысты назвалі фэйкам навіну аб знаходцы на поўдні Ізраіля целаў 40 забітых ХАМАС ізраільскіх дзяцей, частка з якіх была абезгалоўленая.

Скрыншот з публікацыі флагманскага лукашэнкаўскага тэлеграм-канала «Жоўтыя злівы», на якую звярнулі ўвагу ізраільскія медыя

«Антыізраільская прапаганда ў Беларусі працягваецца. Адзін з рэсурсаў, звязаных з апаратам Аляксандра Лукашэнкі, заяўляе, што масавыя забойствы мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, на поўдні Ізраіля з'яўляюцца «выдумкай ізраільскіх журналістаў, пра якую ЦАХАЛ нічога не ведае». Пры гэтым ЦАХАЛ учора паказаў замежным журналістам, што гэтая бойня сапраўды адбылася.

Варта адзначыць, што беларуская прэса займае выразную антыізраільскую пазіцыю, і ў адным з яе рэдакцыйных артыкулаў адзін аўтар нават заклікаў скінуць атамную бомбу на Ізраіль», — заявіла 11 кастрычніка ізраільская тэлевяшчальная карпарацыя KAN.

Нагадаем, што заклік скінуць атамную бомбу на Ізраіль разам з заявамі пра тое, што дзеянні ХАМАС «з'яўляюцца перамогай Масквы і Мінска», нядаўна прагучалі ў артыкуле лукашэнкаўскага выдання «Мінская праўда», які напісаў прапагандыст расійскага Russia Today Ігар Молатаў. 

Пасля агалоскі скандальны артыкул выдалілі, аднак яго паспелі заўважыць ізраільскія СМІ.

Каментары12

  • .
    11.10.2023
    Надо же, в публикации "желтых слив" есть одно правдивое и очень даже верное предложение: Эпоха постправды - лучшее время для торжества подонков и лжецов.
  • Янка
    11.10.2023
    ЖС ад самага пачатку свайго існавання прасоўвалі антысеміцкія наратывы
  • Well
    11.10.2023
    Шаноўная НН! Пашырце калі - ласка матэрыял з часопісу reform.by
    "Пропаганда и террор в Израиле. Почему лукашенковский ХАМАС должен быть уничтожен" дзеля большага ахопу. Там вельмі добры матэрыял па агляду лукашэнкаўскай анты ізраільскай прапаганды па стану на 09.10.2023.
    Упэўнены што і ізраільскім медыя гэта будзе цікава. Вас чытаюць у Ізраілі.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць