Свет3737

На поўдні Ізраіля знайшлі целы забітых ХАМАС 40 дзяцей, некаторыя з іх былі абезгалоўленыя — СМІ

У кібуцы Кфар-Аза на поўдні Ізраіля знойдзены целы забітых баевікамі ХАМАС 200 ізраільцян, у тым ліку каля 40 дзяцей, у тым ліку немаўлят, некаторыя з якіх былі абезгалоўлены. Пра гэта паведаміла рэпарцёр i24 News, інфармацыю прыводзяць таксама іншыя медыя са спасылкаю на камандзіра Арміі абароны Ізраіля Ітая Верува.

Вайскоўцы дастаюць целы ізраільскіх жыхароў з разбуранага дома, 10 кастрычніка 2023 г., Кфар-Аза. Фота: Ilia Yefimovich / picture alliance via Getty Images

«Гэта тое, чаго я ніколі не бачыў у сваім жыцці. Гэта тое, што я ўяўляў сабе па расказах бабулі і дзядулі ў Еўропе і іншых месцах», — сказаў генерал.

У аўторак ЦАХАЛ прывёз у Кфар-Азу і іншыя месцы, якія атакаваў ХАМАС, дзясяткі замежных журналістаў. Паводле звестак выданняў, там ля пашкоджаных дамоў да гэтага часу ляжаць целы, у тым ліку палесцінскіх тэрарыстаў. Журналістаў суправаджала як мінімум адна рота салдат ЦАХАЛ, якія працягваюць расчышчаць тэрыторыю пасля абстрэлаў.

Генерал ЦАХАЛ Ітай Веруў сказаў, што гэта не вайна, а разня: «Вы бачыце немаўлят, маці, бацькоў у іх спальнях, у іх ахоўных пакоях, і як тэрарысты забіваюць іх. Гэта не вайна… Гэта разня».

Салдат ЦАХАЛ закрывае твар, калі праходзіць міма целаў баевікоў ХАМАС і ізраільскіх мірных жыхароў, забітых баевікамі ХАМАС, 10 кастрычніка 2023 г., Кфар-Аза, Ізраіль. Фота: Alexi J. Rosenfeld / Getty Images

У пасёлку, як паведамляюць, знойдзены кантэйнер са спаленымі целамі ізраільцян, у тым ліку дзяцей.

Карэспандэнт выдання i24 піша, што ізраільскія салдаты, якія знаходзяцца ў кібуцы, «суцяшалі адно аднаго пасля таго, чаму ім давялося стаць сведкамі».

«Яны прыбылі з чаканнем горшага, але гэтыя сцэны пераўзыходзяць усё, што можна было сабе ўявіць. Некаторыя салдаты кажуць, што знаходзілі немаўлят з адрэзанымі галовамі, цэлыя семʼі, застрэленыя ў сваіх пасцелях. На дадзены момант каля 40 немаўлят і маленькіх дзяцей вывезены на каталках», — піша выданне.

Каментары37

  • Common sense
    10.10.2023
    Ничего удивительного,России нужно как-то затмить Бучу и Мариуполь. Поэтому такая показная жестокость. Россия основной выгодоприобретатель от этой атаки.
  • Праўдаруб
    10.10.2023
    Сектар Газа разам з усімі хамасаўцамі трэба зраўняць з зямлёй.
  • ЦРУ
    10.10.2023
    Адкуль такое варварства? I хто на яго даў адмашку i для чаго. Ужо цяпер ясна, што Пуцiн i Расея праз сваiх падкантрольных ХАМАСанутых праз вось такое задумалi развязаць вялiзарную вайну на Усходзе, памiж Iсламам i Iзраiлем, а таксама Iсламам i хрысцiанскiм светам, мэта тут адна - сутыкнуць Iслам i Хрысцiанства, нават не Iзраiль з Iсламам, каб уцягнуць у вайну Эўропу i ЗША i адцягнуць ад вайны ва Украiне, а заадно перавесцi на свой бок iслам. Бачыце як добра падрыхтаваны былi ўжо расейскiя тролi? Але гэты крывавы план Масквы правалiцца, бо любой хто паспрабуе улезць i заварыць гэту кашу атрымае ад ЗША так, што касцей не сабярэ.

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць