Чэмпіянат Беларусі па футболе пайшоў на міжнародную паўзу, падчас якой клубы ладзяць спарынгі. Адзін з такіх, паміж мінскім «Дынама» і мазырскай «Славіяй», адзначыўся масавай бойкай.

Як піша «Трыбуна», на 39-й хвіліне сустрэчы пры ліку 1:2 на карысць «Славіі» паўабаронца мазырчукоў Уладзіслаў Полаз сфаліў на гульцы «Дынама» Арынья.
За гэта бразілец «прапісаў бычка» Полазу. Пачалася бойка, Арынья паспеў ударыць яшчэ некалькіх гульцоў-мазырчукоў, за што атрымаў прамую чырвоную картку.
Тым часам яшчэ адзін абаронца «Дынама» Раман Бегуноў прыёмам з вольнай барацьбы кінуў на газон яшчэ аднаго мазырчука.
Па сканчэнні гульні ягоны відэазапіс знік з адкрытага доступу.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары
(а таму шта перакармілі яго гэтым у дзяцінстве)
а вы ненармальныя мужыкі