Свет66

Байдэн: Мы не можам дапусціць, каб такія тэрарысты, як ХАМАС, і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі

Прэзідэнт ЗША выступіў з тэлезваротам да суграмадзян, патлумачыўшы, чаму ён просіць Кангрэс выдзеліць мільярды даляраў на дапамогу і Ізраілю, і Украіне.

Джо Байдэн. Фота: Jonathan Ernst / Pool via AP

«Мы не можам дапусціць і не дапусцім, каб такія тэрарысты, як ХАМАС і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі», — сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, тлумачачы ў тэлезвароце да суграмадзян, чаму ён просіць Кангрэс ЗША выдзеліць мільярды даляраў на дапамогу і Ізраілю, і Украіне, піша Бі-бі-сі.

На думку Байдэна, які паставіў ХАМАС і Пуціна ў адзін шэраг, і тыя, і другі хочуць знішчыць суседнюю дэмакратычную краіну, і менавіта гэтага Злучаныя Штаты абавязаны не дапусціць, паколькі па-ранейшаму з'яўляюцца вялікай нацыяй і маяком свабоды і дэмакратыі для ўсяго свету.

«ХАМАС і Пуцін прадстаўляюць сабой рознага кшталту пагрозы, але іх аб'ядноўвае тое, што яны хочуць цалкам знішчыць суседнюю дэмакратыю», — сказаў Байдэн.

Адміністрацыя Байдэна рыхтуецца запытаць Кангрэс аб выдзяленні адразу 100 мільярдаў даляраў на ваенную дапамогу саюзнікам. Большая частка з гэтага пакета пойдзе Украіне і Ізраілю, нейкую частку атрымаюць Тайвань і іншыя саюзнікі.

Байдэн патлумачыў, што прыняцце гэтага рашэння Кангрэсам неабходна для таго, у прыватнасці, каб Украіна стабільна, без паўз, атрымлівала дапамогу.

«Гэта мудрае ўкладанне сродкаў, дывідэнды з якога ў выглядзе бяспекі Амерыка будзе атрымліваць пакаленнямі, — сказаў Байдэн. — Лідарства Амерыкі — вось што ўмацоўвае мір. Саюзы, створаныя Амерыкай, гарантуюць нашу бяспеку, бяспеку Амерыкі. Амерыканскія каштоўнасці — вось што робіць нас партнёрам, з якім хочуць супрацоўнічаць іншыя краіны».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што запыт на выдзяленне многіх мільярдаў даляраў (Байдэн не сказаў, колькіх менавіта, але, паводле папярэдняй інфармацыі, будзе 100 млрд) на вайсковую дапамогу Украіне, Ізраілю і іншым саюзнікам ЗША ён перадасць у Кангрэс ужо сёння.

Па звестках амерыканскай прэсы, Украіне будуць прызначаныя 60 з гэтых 100 мільярдаў, а Ізраілю — 14 мільярдаў.

«Гэта разумная інвестыцыя, дывідэнды з якой у выглядзе бяспекі Амерыка будзе атрымліваць пакаленнямі, — сказаў Байдэн. — Яна дапаможа зберагчы амерыканскіх вайскоўцаў. Яна дапаможа нам пабудаваць для нашых дзяцей і ўнукаў свет, які будзе больш бяспечным, больш мірным і больш квітнеючым».

«Калі тэрарысты не расплачваюцца за тэрор, калі дыктатары не расплачваюцца за агрэсію, яны нясуць яшчэ больш хаосу, смерці і агрэсіі. Яны працягваюць дзейнічаць, і кошт і пагрозы для Амерыкі і ўсяго свету працягваюць расці. Так што калі мы не спынім Пуціна з яго прагай улады і імкненнем кантраляваць Украіну, ён не абмяжуецца адной толькі Украінай».

Каментары6

  • db
    20.10.2023
    куркулятар, у артыкуле ўсё распісана, навучыся чытаць, замест напісання лухты.
  • Джо
    20.10.2023
    Пуцін і хамас - тэрарысты. А тэрарыстаў трэба знішчаць
  • Усім патрэбна вайна
    20.10.2023
    куркулятар, сабе ў кішэню. Пуціну патрэбна вайна каб трымацца ў крамлі, амерыканцам каб пілаваць грошы

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы6

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам13

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць