Культура

Каля 50 кампаній выключана з канцэртнага рэестра ў Беларусі

У краіне скончыўся тэрмін, да якога арганізатарам канцэртаў трэба было падаць пэўны пакет дакументаў, каб застацца ў дзяржрэестры, піша Sputnik Беларусь.

Канцэрт Макса Каржа на стадыёне «Дынама» ў Мінску, 25 жніўня 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

Некалькі дзясяткаў арганізатараў канцэртаў выключаныя з адпаведнага рэестра Міністэрства культуры Беларусі.

Станам на май 2023 года ў рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў на сайце Мінкультуры было 736 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній. З іх каля 20 лічыліся як ужо выключаныя.

У верасні ўрад прыняў пастанову, якая змяніла патрабаванні да арганізатараў. Усіх удзельнікаў рэестра абавязалі да 23 кастрычніка падаць пэўны пакет дакументаў.

Напрыклад, трэба было прадставіць выпіску аб правапарушэннях кіраўніка кампаніі (ці ІП). Другое патрабаванне — падача даных аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў за апошнія тры гады. Тых, у каго стаж працы ў гэтай сферы меншы за тры гады, было вырашана выключыць з рэестра.

Калі ўлічыць інфармацыю на май, то пасля прыняцця пастановы выключана каля 50 арганізатараў канцэртаў і іншых відовішчаў. Сярод іх былі не толькі кампаніі, але і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Па апошніх звестках, у спісе 737 пунктаў. З улікам выключаных удзельнікаў рынку ў краіне арганізоўваць канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы мае права каля 660 прадпрымальнікаў і кампаній.

Раней былі планы забараніць ІП арганізацыю канцэртаў і пакінуць гэтае поле дзейнасці кампаніям. Пакуль што такую норму не прынялі, і ў рэестры налічваецца прыкладна тры сотні ІП. Сярод кампаній ёсць тыя, у якіх асноўны бізнэс — рэтэйл (напрыклад, «Еўрагандаль») альбо рэстаранная справа (мінскія рэстараны Fabriq, «Сябры» і іншыя).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА16

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ65

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»207

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА16

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць