Меркаванні66

Неаксамітная рэвалюцыя

Усе рэвалюцыі 1989-га былі мірнымі і бяскроўнымі. Усе, акрамя адной – румынскай, дзе скіданне дыктатара суправаджалася сапраўднай грамадзянскай вайной з морам крыві. Піша Юры Дракахруст (радыё «Свабода»).

Усе рэвалюцыі 1989 году ва Ўсходняй Эўропе былі мірнымі і бяскроўнымі. Усе, акрамя адной – румынскай. У Румыніі скіданьне дыктатара суправаджалася сапраўднай, хаця і хуткаплыннай, грамадзянскай вайной з морам крыві.

Але яшчэ адно, і вельмі істотнае, адрозьненьне тычылася «мэханізму» румынскай рэвалюцыі. І гэты сцэнар важны для асэнсаваньня таго, што і як можа здарыцца.

У сэнсе менавіта мэханізму рэвалюцыі супрацьлегласьцю скіданьню Чаўшэску быў прыход да ўлады «Салідарнасьці» ў Польшчы. У 1980-м годзе зьявілася выразная, акрэсьленая апазыцыйная сіла, якая вяла змаганьне, якая за 9 гадоў зазнала спады і ўздымы, але ня страчвала сваёй акрэсьленасьці і нарэшце як такая масавая арганізаваная сіла і перамагла.

На піку папулярнасьці чальцом «Салідарнасьці» быў кожны чацьвёрты паляк.

У іншых краінах апазыцыя да рэвалюцыі ня мела такой моцы, як «Салідарнасьць», але ўсё ж існавала і ў момант «Х» рабілася цэнтрам кандэнсацыі, кіраўніком пратэсту, сілай, што вяла палітычнае змаганьне, якое ня зводзіцца да наўпроставага сілавога сутыкненьня. Таму, дарэчы, сутыкненьняў і не было, уладзе, прынамсі памяркоўнаму крылу ў ёй, было з кім дамаўляцца. І невыпадкова ў Польшчы, там, дзе апазыцыйная сіла была найбольш моцная і арганізаваная, пераход адбыўся ці не найбольш гладка – праз знакаміты «круглы стол».

У Румыніі нічога падобнага не было нават у зародку. А калі ўзьнікала, то бязьлітасна

вынішчалася – іншадумцы адпраўляліся ці за мяжу, ці турму, ці на той сьвет.

У Румыніі не было нічога падобнага ня тое што да «Салідарнасьці», але нават да чэхаславацкай «Хартыі-77» – суцэльная пустыня. І у выніку сыстэма, фігуральна кажучы, выбухнула ўва ўсіх пунктах.

Усе каналы выхаду пары былі абачліва закрытыя. І таму пара выплюхнула паўсюль.

Лякальныя хваляваньні ў правінцыйным горадзе Тымішаара, як лясны пажар, распаўсюдзіліся на ўсю краіну. І хто ж кіраваў гэтым выбухам народнай ярасьці? А ніхто па сутнасьці. Не, кіраўнікі знайшліся, але іх паводзіны дакладна адпавядалі крыху цынічнай формуле аднаго зь лідэраў францускай рэвалюцыі 1848 году Аляксандра Ледру-Ралена, які, убачыўшы рэвалюцыйны натоўп, сказаў сябрам: «Я павінен ісьці зь імі, я ж іх правадыр».

«Намэнклятура» на чале рэвалюцыі

Стыхія несла гэтых правадыроў, а не яны вялі яе. Ну і каго ж вынесла наверх? Зразумела каго. Самых спрытных, самых славалюбівых прадстаўнікоў таго ж самага рэжыму, на які была скіраваная ярасьць масаў. Контраэліта была вынішчаная, таму ў момант рэвалюцыйнага выбуху яна сфармавалася з таго, з чаго змагла сфармавацца – з уладнай эліты.

Дарэчы, ня выключана, што імклівы суд і неадкладны расстрэл дыктатара Чаўшэску тлумачыўся ня столькі маштабамі ягоных злачынстваў (хаця маштаб быў сапраўды бязьмежны), колькі перасьцярогай, што на нармальным судовым працэсе ён распавядзе шмат цікавага аб правадырах рэвалюцыі – сваіх учорашніх паплечніках і падначаленых. Ну а мёртвыя маўчаць.

З досьведу румынскай рэвалюцыі вынікае шмат урокаў.

Ня тое, што запаяны з усіх бакоў кацёл абавязкова выбухне, але часам і выбухае. І мала тады нікому не падаецца. І запайшчыкам ці ня ў першую чаргу. Лёс Чаўшэску не спасьціг нікога зь ягоных калегаў – кіраўнікоў іншых камуністычных краінаў.

Зь іншага боку, такі сцэнар пераходу – ці ня самы кепскі з магчымых. Рэвалюцыя, калі надыходзіць яе час, адбываецца так ці інакш, нават без правадыроў і выразнай апазыцыі. А вось тое, што адбываецца потым, адбываецца так ці інакш у залежнасьці ад таго, з чым грамадзтва і яго эліты прыйшлі да рэвалюцыі. Калі з такім скарбам, як у Румыніі, то атрымліваецца ня надта, краіна хаця і ўступіла і ў НАТО, і ў Эўразьвяз, але застаецца ці ня самай праблемнай і беднай краінай рэгіёну. Рэха крывавай рэвалюцыі ня сьціхла дагэтуль.

Сваёй краіне такога лёсу не пажадаеш.

Але і ўлада, якая запайвае кацёл, і стыхія, якая можа разарваць яго, наўрад ці палічацца з маімі пажаданьнямі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць