Чарговыя затрыманні на Гродзеншчыне — у Навагрудку, Ваўкавыску і Шчучыне
Навагрудская раённая газета «Новае жыццё» ў сваіх сацсетках адсправаздачылася аб новых палітычных затрыманнях — сілавікі затрымалі шэраг супрацоўнікаў ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры».

Прапагандысты пішуць, што затрыманыя «так і не зразумелі, што добра, а што дрэнна» і што яны будуць прыцягнуты да адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Учора паведамлялася пра затрыманні ў гарадскім пасёлку Мір і ў горадзе Ваўкавыску, сёння раніцай стала вядома пра затрыманні ў Шчучыне, піша «Вясна».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
Прапагандысты і губазік дзеля прапаганды падрываюць эканоміку Беларусі.