Грамадства55

На ўзбраенне ў армію паступілі комплексы «Паланэз-М»

Яны дазваляюць адной баявой машынай адначасова нанесці з высокай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлях на адлегласці да 300 км.

Фота Алега Някалы, агенцтва «Ваяр»

На ўзбраенне рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных Сіл паступіў найноўшы комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз-М», паведамляе Мінабароны.

РСЗА «Паланэз-М» з'яўляецца ўдасканаленай версіяй комплекса «Паланэз», які ёсць на ўзбраенні.

Асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА «Паланэз-М» палепшаны ў параўнанні з папярэднікам і дазваляюць адной баявой машынай адначасова нанесці з высокай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлях на адлегласці да 300 км. 

Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, скапленне тэхнікі і канцэнтрацыя жывой сілы.

Мінабароны сцвярджае, што РСЗА «Паланэз-М» адпавядае найлепшым сусветным узорам сістэм рэактыўнай артылерыі. 

Каментары5

  • По кому стреляем?
    15.11.2023
    По кому стрелять собрались, из-под Гомеля по Минску, по демонстрантам ?
  • Абыр
    15.11.2023
    Подобные комплексы не вполне корректно называть РСЗО.
    По характеру применения и роли на поле боя - это ОТРК.
    Китайский аналог хаймерса.
  • Янка
    15.11.2023
    РСЗА «Паланэз-М» адпавядае найлепшым сусветным узорам сістэм рэактыўнай артылерыі

    Бугага! Няўжо лепей за Himars/GMLRS + ATACMS? А як гэта магчыма праверыць?

    Дарэчы, у 2018 годзе ў межах АДКБ Арменія заблакавала пастаўкі паланезаў Азербайджану. У чым ўпэўнівал медыяпрастору пралукашэнкаўскі "ваенны эксперт" Алесін (з гэткім шчасцем - ды на волі!) яшчэ ў 2018. Дакладней кажучы, думала, што заблакавала. Пакуль Паланэзы не з'явіліся ў Азербайджана у 2020 у Другой Карабахскай вайне і былі выкарыстаны Аліевым для высакадакладных дывановых абстрэлаў Ханкендзі. Яшчэ адна нагода Пашыняну падумаць, ці ехаць ў Менск

    Дарэчы, якім чынам Паланэз-М ператварыўся ў высокадакладную зброю - незразумела. Характэрыстыкі спадарожнікавых груповак - расескай ГЛАНАС і кітайскай Бэйдоў вельмі сціплыя ў параўнанні з GPS.
    Паланэз-М быў развіццём Паланэз, тый (як і Іскандэр) - развіццём Смерч, тый - развіццём Град. Развіццё ішло пераважна па шляху нарошчвання далёкасці стрэла, бо тэхналагічны ўзровень расейскага (і тым больш - беларускага) ВПК не дазваляе ствараць высокадакладную зброю ў прынцыпе. І мы ўжо бачылі гэта пад час вайны ва Ўкраіне, калі расейцы былі здольныя трапляць толькі па вельмі буйным аб'ектам, часта трапляючы ў грамадзянскую інфраструктуру навокал. У тый жа час мы бачылі літаральна ювелірныя трапленні заходняй высокадакладнай зброі па мастах.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць