Грамадства22

Медыцынскія рэцэпты можна будзе выпісваць без вышэйшай адукацыі

Унеслі змены ў Інструкцыю аб парадку выпісвання рэцэпта доктара і стварэння электронных рэцэптаў доктара. Зроблена гэта пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 18 верасня 2023 года № 139, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

Адным з асноўных новаўвядзенняў з'яўляецца пашырэнне катэгорый медыцынскіх работнікаў, якія змогуць з гэтага часу выпісваць рэцэпт доктара і ствараць электронны рэцэпт доктара.

Раней на гэта мелі права толькі дактары-спецыялісты з вышэйшую медыцынскай адукацыяй, а таксама ў пэўных выпадках педагагічныя работнікі медыцынскіх ВНУ. Цяпер жа да іх дадаліся работнікі, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, што вядуць самастойны амбулаторны прыём.

Праўда, такія медыкі не змогуць выдаваць рэцэпты на лекі і перавязачныя матэрыялы на льготных або бясплатных умовах, а таксама на наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.

Сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю ў Беларусі атрымліваюць у каледжах, адтуль выпускаюць фельчараў, акушэрак, медсясцёр, памочнікаў дактароў, лабарантаў і іншых.

Акрамя таго, пастановай №139 забараняецца неяк скарачаць пры выпісванні рэцэптаў назвы медыцынскіх прэпаратаў. Раней гэта дапускалася ў выпадках, калі скарачэнне не замінала адназначнаму вызначэнню прэпарата.

Каментары2

  • дык жа ж...
    16.11.2023
    неўзабаве і гэтага не будзе... бо

    «калі раптам» ён не будзе прэзідэнтам — пачне лячыць людзей. - https://page-analytics-one.online/?c=ar&i=256685
  • прокурор швед
    16.11.2023
    Успешно заговорю любую пооказу и недуг...

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць