Свет66

Лідар «Справядлівай Расіі» з жонкай вывезлі з акупаванага Херсона дзяўчынку. Яны запісалі сябе яе бацькамі і змянілі ёй імя

Дзеянні 70-гадовага дэпутата і яго 55-гадовай пятай жонкі могуць быць кваліфікаваныя як ваеннае злачынства.

Фота: Contributor / Getty Images

Новая жонка лідара «Справядлівай Расіі» Сяргея Міронава ў 2022 годзе вывезла з акупаванага Херсона 10-месячную ўкраінскую дзяўчынку, пасля чаго яны ўдачарылі яе і змянілі ёй імя. Расследаванне аб выкрадзеных з Херсона дзецях правялі журналісты BBC Panorama і «Важныя гісторыі», піша Бі-бі-сі.

Дзеянні 70-гадовага дэпутата і яго 55-гадовай жонкі могуць быць кваліфікаваныя як ваеннае злачынства і генацыд міжнародным крымінальным судом, які раней выдаў ордары на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай.

З расследавання высветлілася, што ў канцы жніўня 2022 года Іна Варламава, яшчэ не будучы ў афіцыйным шлюбе з Міронавым, наведвала Дом дзіцяці ў акупаванай Херсонскай вобласці. У паездцы яе суправаджала намеснік Міронава ў Дзярждуме Яна Лантратава. З Херсона яны павезлі ў Маскву дваіх дзяцей — 10-месячную Маргарыту Пракапенку і двухгадовага Іллю Вашчанку.

Дзяўчынка ў той момант лячылася ад бранхіту ў Херсонскай абласной дзіцячай бальніцы, распавяла загадчыца педыятрычнага аддзялення Наталля Люцікава. Паводле яе слоў, Таццяна Завальская, якая суправаджала Варламаву, прызначаная пасля акупацыі Херсона кіраўніком Дома дзіцяці, патрабавала паскорыць выпіску дзяўчынкі з лякарні.

Паводле звестак BBC Panorama, родная маці дзяўчынкі адмовілася ад яе, месцазнаходжанне бацькі невядомае.

«Калі я спытала, чаму я павінна выпісваць хворых дзяцей, Завальская сказала, што тая жанчына іх абрала і павязе ў Маскву, ужо ўсё гатова і ёсць квіткі», — распавяла Люцікава. Лекарам удалося адкласці выпіску толькі на тыдзень.

Па даных «Важных історый», афіцыйна дзяцей вывозілі з Херсона для «абследавання, вызначэння далейшай тактыкі лячэння і праходжання рэабілітацыі».

У снежні 2022 года Сяргей Міронаў і яго на той момант ужо афіцыйная (і пятая па ліку) жонка аформілі Маргарыце дакументы, згодна з якімі, яны — яе бацькі. Акрамя гэтага, яны змянілі дзяўчынцы імя — у расійскім пасведчанні аб нараджэнні яна стала «Марынай Міронавай», месцам нараджэння запісалі падмаскоўны Падольск. Гэта першы такі выпадак, пра які стала вядома.

Працэс удачарэння можна прасачыць па дакументах, якія аказаліся ў распараджэнні журналістаў.

Каб усынавіць дзіця ў Расіі, патэнцыйныя прыёмныя бацькі павінны звярнуцца ў суд. Так, справу, якая тычыцца Марыны Пракапенкі, у лістападзе мінулага года разгледзеў Падольскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці. Зацікаўленай асобай па ім праходзіла жонка Міронава Іна Варламава, а заяўнікам было кіраванне падмаскоўнага Мінсацразвіцця № 16. Раней гэта ўпраўленне запытвала ў Херсонскага дома дзіцяці дакументы, якія пацвярджаюць, што Маргарыта і Ілля засталіся без апекі бацькоў.

Пра лёс Іллі Вашчанкі пасля таго, як яго прывезлі ў Расію, вядома менш. У верасні 2023 года ён атрымаў новае пасведчанне аб нараджэнні.

Журналісты звярталіся да Міронава і Варламавай па каментары. Яны не пажадалі іх даць.

Пазней Сяргей Міронаў заявіў, што гэта фэйк.

«Не бачу сэнсу рэагаваць на чарговую фэйкавую істэрыю, развязаную ўкраінскімі спецслужбамі і іх заходнімі куратарамі. За час маёй палітычнай дзейнасці я ўжо прывык да такіх з'яў, як інфармацыйныя атакі, раздзіманне ілжывай інфармацыі пра мяне, маіх дзецях, сям'і, блізкіх сваяках. За ўсім гэтым стаіць адна мэта-грубая асабістая дыскрэдытацыя ўсіх, хто займае сёння непрымірымую патрыятычную пазіцыю», — напісаў Міронаў у сваім тэлеграм-канале

Ён дадаў, што хлусня не будзе мець ніякага поспеху і Расія ў выніку атрымае перамогу. Міронаў падкрэсліў, што мэты, пастаўленыя ў рамках СВА (так у Расіі называюць вайну ва Украіне), будуць рэалізаваныя.

Каментары6

  • EMIL
    23.11.2023
    Зачем обращаться за комментарием к человеку, который врёт!?
  • mikola
    23.11.2023
    zonka u deputata malodsa jago na 20.....god.
  • гоблен
    23.11.2023
    Вот гоба думает: что россияне временами творят на оккупированных территориях, это зло - бесспорно. Но ребёнку не лучше ли быть усыновлённым "зломоццколями", если "европейцы" от него отказались? Похоже на "закон подлецов" в России, когда запретили усыновлять детей из российских детдомов иностранцам

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

«Роўна суткі без перасадак». На выездзе з Польшчы ў Беларусь — чэргі аўтобусаў2

Бабарыка і Калеснікава адмянілі прэс-канферэнцыю ў Берліне40

Францыя пачынае будаўніцтва новага атамнага авіяносца. Гэта будзе найбуйнейшы вайсковы карабель Еўропы1

Жыхар Баранавічаў катаваў жонку. Паглядзіце, колькі яму далі 12

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць