Грамадства1212

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

«Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, — гэта безвыбары».

Парламенцкія выбары ў 2019 годзе. Фота: Наша Ніва

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым, — гэта безвыбары. Рытуал без сэнсу і справядлівасці.

Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і вайскоўцаў. Рэжым баіцца любой канкурэнцыі — ён ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Але ён памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды», — сказала Святлана Ціханоўская адносна прызначаных на 25 лютага 2024 года выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

Ціханоўская заклікала пазбягаць удзелу ў «рэжымных мерапрыемствах».

«Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць», — рэзюмуе беларуская нацыянальная лідарка.

Каментары12

  • Вася
    24.11.2023
    Па-першае, згоняць бюджэтнікау́. Па-другое, карпенка сам нагаласуе, як пастух патрабуе. Каб былі назіральнікі, маглі б хаця б няяу́ку зафіксафаць. А так свята для ябацек: схадзіу́ "у людзі", пэцнуу́ загагуліну куды патрапіу́ і, галоу́нае, наведау́ буфет, дзе чарку можна закусіць таннай шкваркай з нагоды вялікага свята.
  • Агент Прышч
    25.11.2023
    Вялікі Зянон ухваляе.
  • 777
    25.11.2023
    А,як,наконт выбарау у каардынацыйную (ци як там) раду,парламент, яки праводзяць беларусы замежжа---гэта добрыя выбары без удзелу беларусау у Беларуси...чэсныя

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса9

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»11

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць