Здарэнні66

Мінчук перавёў аферыстам 300 тысяч рублёў

Пачалося ўсё класічна. У месенджары патэлефанаваў ілжэследчы і паведаміў, што на імя мужчыны невядомая жанчына аформіла крэдыт 120 000 рублёў.

mmr.ua

Каб перашкодзіць зламысніцы і дапамагчы вылічыць яе саўдзельнікаў сярод работнікаў банка, а таксама засцерагчы свае грошы, мінчуку неабходна «задэклараваць» усе наяўныя ў яго грашовыя сродкі на спецыяльны рахунак, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мужчына паверыў: перавёў усе свае зберажэнні і грошы, атрыманыя ад продажу дома, на ўказаны злачынцамі рахунак.

Падазрэнні ў мінчука ўзніклі ў той момант, калі ў яго запатрабавалі прадаць аўтамабіль. Мужчына адмовіўся, пасля чаго аферысты перасталі выходзіць на сувязь і выдалілі ліставанне ў месенджары.

Агульная сума скрадзенага склала каля 300 тысяч рублёў.

У міліцыі нагадваюць, што яны не тэлефануюць у месенджарах і не просяць аформіць крэдыт ці аказаць садзейнічанне ў злове злачынцаў.

Каментары6

  • мм
    27.11.2023
    Калі не памыляюся, то гэта ўжо не першая ахвяра махляроў, якая атрымала грошы ад продажу дома. Была нейкая бабауля яшчэ прадаўшая кватэру. Відавочна, што замешаныя нейкія ріэлтары, якія зліваюць інфу махлярам. Следакі наогул працуюць у гэтай краіне ці толькі "экстремістаў" ловяць? 
  • ром
    27.11.2023
    Усе як у польшчы)) недавна паненка адна з гденьска 100 тыс злотых выкинула у акно… для палицыи🤣
  • Юрий
    28.11.2023
    Подскажите где учат на аферистов?! Может и на мою долю найдется Буратино?

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе16

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць