Эканоміка33

Беларусь гатовая падзяліцца з Расіяй лішнімі яйкамі

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ пракаментаваў сітуацыю з дэфіцытам яек, якая цяпер склалася ў Расіі, і выказаў гатоўнасць пастаўляць туды тыя, якія беларусам не патрэбныя.

«У першую чаргу наша задача — забяспечыць унутраны рынак. У Расію мы будзем пастаўляць лішкі прадукцыі. Пакуль што ніякіх канкрэтных планаў па аб'ёмах паставак няма, паколькі спажыванне яек у Беларусі таксама расце.

Такім чынам, спярша канцэнтруемся на забеспячэнні нашага насельніцтва яйкамі і мясам курыцы, а ўжо на другім месцы — дапамога Расіі», — заявіў Сяргей Барташ.

Паводле яго слоў, у Беларусі за месяц вырабляецца яек на 50% больш, чым спажывае насельніцтва.

«Унутранаму рынку неабходна 140 млн яек, а на расійскі рынак пастаўляем 60 млн штук.

Па курыцы таксама ніякіх праблем няма, паліцы крам цалкам укамплектаваныя. За мінулы месяц мы паставілі ў Расію каля 12 тыс. тон мяса курыцы. Пры гэтым на ўнутраным рынку ні ў чым недахопу не назіраецца», — падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі.

Напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра наяўнасць у ягонай краіне праблем з яйкамі і некаторымі пародамі жывёлы. 

Каментары3

  • Янка
    15.12.2023
    Значыць падаражэе яшчэ больш. Бо ўжо і так істотна падаражэла.
    У гэтых умовах недахопу сапраўды ня будзе, вось толькі праз скарачэнне ўжывання. Бо бедныя беларусы канчаткова перайдуць з яек на пярлоўку.
  • Абу
    15.12.2023
    Адно стальное яйка падары ўжо.
  • mikola
    15.12.2023
    idyioty.....................

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць