Эканоміка11

Як за пяць гадоў змянілася камуналка ў адной беларускай кватэры

BAR24 параўнаў рэальныя жыроўкі адной баранавіцкай кватэры за снежань 2018 года і снежань 2023 года.

На працягу апошніх дзесяці гадоў камуналка ў Беларусі даражэла ў сярэднім на 5 долараў штогод. Такая сума была ўстаноўлена на заканадаўчым узроўні. «У мэтах удасканалення парадку рэгулявання тарыфаў на ЖКГ, а таксама дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва». Так гаворыцца ў афіцыйным дакуменце.

Улетку 2023 года рост коштаў на камуналку адвязалі ад звыклых 5 долараў. І прывязалі да базавай велічыні. З гэтага часу разава павышаць цэны на паслугі ЖКГ дазваляецца не больш як на 0,5 базавай (18,5 рубля). Калі б усё засталося, як раней, разавае павышэнне складала б менш за 16 рублёў (па курсе Нацбанка).

Здавалася б, што такое 5 долараў за год? Адзін раз у краму не сходзіш. Аднак, калі параўнаць кошты ў жыроўках, да прыкладу, за пяць гадоў, рост выходзіць істотны. 

Камуналка за пяць гадоў падаражэла ўдвая

Журналісты ўзялі жыроўкі з адной і той жа баранавіцкай кватэры, атрыманыя ў снежні 2018 і 2023 года (гл. фота). І параўналі кошты на камунальныя паслугі.

Жыроўка з баранавіцкай кватэры, атрыманая ў снежні 2018 года. Фота: bar24

Адразу адзначым, што за гэтыя пяць гадоў у кватэры адбыліся некаторыя змены. У прыватнасці, стала на аднаго зарэгістраванага чалавека больш. Крыху павялічылася спажыванне вады. І змяніўся парадак разліку за некаторыя паслугі. Напрыклад, тэхабслугоўванне ліфта сталі лічыць не па колькасці прапісаных у кватэры чалавек, а па квадратных метрах плошчы. Таму пры параўнанні зважалі менавіта на тарыфы, а не на выніковы кошт кожнай паслугі.

Больш за ўсё за апошнія пяць гадоў у гэтай кватэры выраслі расцэнкі на капрамонт. Тарыф за гэты час павялічыўся больш як у два разы.

Жыроўка з той жа кватэры ў снежні 2023 года. Фота: bar24

Амаль удвая вырас тарыф на паслугі водаадвядзення ці каналізацыі. 

Расцэнкі на ацяпленне, падагрэў вады і вываз смецця павялічыліся за пяць гадоў у сярэднім у паўтара раза.

Менш за ўсё за гэты час выраслі кошты на тэхнічнае абслугоўванне жылога памяшкання — прыкладна на траціну.

У выніку за пяць гадоў жыроўка ў адной і той жа кватэры падаражэла ў 1,9 раза. Афіцыйны заробак у Баранавічах за гэты час вырас з 887 (кастрычнік 2018 года) да 1631,7 рубля (кастрычнік 2023-га). Або ў 1,8 раза.

Каментары1

  • Гіпапатамянё
    21.12.2023
    Цудоўна,
    узрост цэнаў у два разы за 5 гадоў дае нам сярэднегадавую інфляцыю ў 19%. 

    А я кая там афіцыйная інфляцыя, нагадайце-ка? :)

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў14

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

Апошнія амерыканскія цэнты прадалі на аўкцыёне амаль за $17 мільёнаў1

«Лукашэнка ўяўляе, што Польшча магла б адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі ў абмен на Пачобута. Гэтага не будзе»1

Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобелеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрв'ю13

Меліціна Станюта выходзіць замуж20

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне3

Халезін: Трэба пытацца «што вы вытвараеце» не ў Бабарыкі, а ў яго дарадцаў76

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў14

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць