Грамадства66

У Брэсцкай вобласці за 11 месяцаў налічылі 583 «экстрэмісцкія злачынствы»

Пад старшынствам пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава ў Брэсце правялі каардынацыйную нараду па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. На мерапрыемстве з удзелам прадстаўнікоў усіх сілавых структур сярод іншага абмеркавалі меры па барацьбе з «экстрэмісцкай» дзейнасцю.

Фота: служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці

Сярод іншага на гэтай нарадзе прагучала лічба, колькі «экстрэмісцкіх злачынстваў» было ўчынена на Брэстчыне за студзень-лістапад гэтага года — 583.

У асноўным гэта «супрацьпраўныя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і спалучаныя з пагрозамі гвалтоўных дзеянняў і абразамі», паведамляе абласная пракуратура.

Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы, што трэба ўзмацніць меры па «недапушчэнні распаўсюджвання дэструктыўных ідэй і каштоўнасцяў», а для гэтага трэба сачыць за інфармацыяй у інтэрнэце і аператыўна прызнаваць інтэрнэт-рэсурсы экстрэмісцкімі матэрыяламі. 

Як вядома, апошнія тры гады ў Беларусі «экстрэмісцкія матэрыялы» ў трактоўцы ўладаў і сілавікоў — тыя матэрыялы, якія абсалютна нічога экстрэмісцкага ў сабе не маюць. Такі ярлык вешаецца фактычна на любую крыніцу інфармацыі, якая не залежыць ад уладаў і не адлюстроўвае афіцыйны пункт гледжання на падзеі.

Каментары6

  • Фелини
    22.12.2023
    Режим обесценил все понятия, экстремизм, терроризм, звание Героя Беларуси (Домрачева, Петя Прокопович), медаль За Мужество (Азаронак) и так далее. Фашистский режим приобрёл такие карикатурные черты, что в будущем будут снимать трагикомедии на эту тему. Сказки Три толстяка и Чиполлино как нельзя лучше характеризуют этот режим. 
  • Бобр
    22.12.2023
    Прям Чечня какая-то. Одни экстремисты
  • Гы
    22.12.2023
    Бобр , в Чечне на душу населения будет поменьше

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка5

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Усе навіны →
Усе навіны

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка5

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць