Чыноўнікі знайшлі ўправу на Павука — пашыраны спіс законных прычын кідаць слухаўку
Урад абнавіў пастанову наконт працы са зваротамі ў дзяржорганы. У ім былі пашыраны падставы чыноўнікам кідаць слухаўку.

Андрэй Павук — актывіст, які тэлефануе чыноўнікам з важнымі пытаннямі, якія чыноўнікам цяпер ніхто не задае
Раней прыём зваротаў падчас тэлефоннай лініі мог быць спынены, калі суразмоўца дапускаў нецэнзурныя альбо абразлівыя словы.
Цяпер чыноўнік можа кінуць слухаўку, калі суразмоўца выказвае пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочвае да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо «іншым спосабам злоўжывае правам на зварот».
Акрамя таго, размова можа быць спыненая,
калі ў чыноўніка ўзнікне думка, што мэтай звароту на тэлефонную лінію з’яўляецца «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і службовых асоб».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары