Так званая «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў іранскім горадзе Керман на паўднёвым усходзе краіны на магіле генерала Касема Сулеймані, паведаміла агенцтва «Аль-Арабія» са спасылкай на звязаныя з тэрарыстамі тэлеграм-каналы, дзе яны размясцілі сваю заяву.

У тэракце, які адбыўся 3 студзеня, паводле ўдакладненых звестак загінулі 84 чалавекі. Пра тое, што за выбухам маглі стаяць ісламскія тэрарысты, раней казалі амерыканскія чыноўнікі, знаёмыя з разведданымі ЗША.

Выбух у Кермане адбыўся падчас жалобных шэсцяў з нагоды чацвёртай гадавіны са дня гібелі Сулеймані, які ў 2020 годзе загінуў у выніку амерыканскага авіяўдару. Сулеймані быў генералам Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і ідэолагам знешняй палітыкі Ірана.
Каментары
В этом нет никакого смысла