Свет11

У ЗША новы выпадак страляніны ў школе: некалькі параненых, нападнік застрэліўся

Некалькі чалавек атрымалі раненні ў чацвер раніцай у выніку страляніны ў школе Perry High School у амерыканскім штаце Аёва. Інцыдэнт адбыўся ў першы дзень пасля школьных канікул, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Фота: Scott Olson/Getty Images

Як паведамілі агенцтвы CNN і NBC са спасылкай на шэрыфа акругі Далас Адама Інфантэ, нападнік скончыў жыццё самагубствам, а колькасць ахвяр і характар раненняў пакуль удакладняюцца.

Сам шэрыф Інфантэ падчас прэс-канферэнцыі пацвердзіў, што асоба нападніка ўстаноўленая, але ад далейшых каментароў устрымаўся. 

Мясцовае інфармацыйнае агенцтва WHO 13 пазней назвала імя стралка — Дылан Батлер, ён вучыўся ў гэтай самай школе. Адзін з трох параненых — дырэктар школы Дэн Марбургер, які быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу і прааперыраваны з-за агнястрэльных раненняў.

Дылан Батлер

Інфантэ таксама адзначыў, што стральба пачалася а палове восьмай раніцы, калі заняткі яшчэ не пачыналіся і ў будынку школы было параўнальна няшмат вучняў, што, верагодна, дазволіла пазбегнуць большай колькасці ахвяр.

Паліцыя прыбыла на месца злачынства ўжо праз 7 хвілін. Пазней да паліцыянтаў далучыліся агенты ФБР і супрацоўнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, многіх школьнікаў, якія прыехалі ўжо пасля інцыдэнту, адправілі па дамах. Мама адной з дзевяцікласніц расказала, што яе дачку літаральна прагналі ад школы ў 07:45, а Эрыка Джоліф, маці шасцікласніка Аміра, праз гадзіну пасля здарэння сказала журналістам, што ўсё яшчэ не ведае, дзе знаходзіцца яе сын, але вельмі спадзяецца, што з ім усё ў парадку.

Школа Perry High School знаходзіцца ў мястэчку Пэры з насельніцтвам крыху больш за 8 тыс. чалавек, размешчаным на паўночны захад ад сталіцы штата, горада Дэ-Мойн. Яна ўваходзіць у школьную сетку мясцовай грамады, у якой у агульным ліку навучаецца 1785 чалавек.

Каментары1

  • Common sense
    04.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Наўседам12

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча27

Літва не будзе прапускаць беларускі калій праз Клайпеду, нягледзячы на адмену санкцый ЗША31

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»36

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім16

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць