Свет1111

Вакаліст расійскага гурта выйшаў на сцэну ў адной шкарпэтцы. Прычым яна была не на назе

Яго затрымалі ў той жа дзень. Выхадка набыла палітычнае гучанне.

7 студзеня на канцэрце ў клубе Mod у Пецярбургу саліст гурта «Щенки» Максім Тэслі (Маісееў) падчас выканання песні «Белае на белым» выйшаў на сцэну ў адной шкарпэтцы на геніталіях. Але шкарпэтка спаўзла, і ён застаўся зусім голы. 

Гэты эпізод набыў палітычны падтэкст, бо пад арыштам застаецца рэпер Vacio, які прыйшоў на «голую вечарынку» ў адным з маскоўскіх клубаў таксама ў адной шкарпэтцы. За той выпадак зачапіліся шавіністычныя колы, каб распаліць нянавісць да артыстычных колаў, у якіх яны бачаць носьбітаў распусты і непатрыётаў.

Кіраўніца «ахраніцельскай» Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярына Мізуліна назвала саліста «Щенков» пераймальнікам рэпера Vacio. «Цікава, як на гэта адрэагуюць праваахоўныя органы паўночнай сталіцы», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

У выніку ролікам з выступам Тэслі ў аголеным выглядзе адразу зацікавіліся супрацоўнікі Цэнтра па супрацьдзеянні экстрэмізму. У дзеяннях музыкі ўгледзелі «прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння».

Дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў у гутарцы з радыёстанцыяй «Говорит Москва» заявіў, што цяпер вакалісту «Щенков», імаверна, прыйдзецца «надзець шэрую ўніформу і выступаць у папраўчай калоніі».

Дэпутат сцвярджае, што зладзіць праверку клубу Mod, у якім праходзіў канцэрт гурта. «Адкрыем студыю дзіцячых танцаў у клубе Mod, хай дзеці там матылькоў збіраюць, гербарыі лепяць. Знайсці можна прымяненне гэтаму месцу», — дадаў Мілонаў.

Максім Тэслі (Майсееў) спрабаваў пакінуць краіну, але яго затрымалі ў аэрапорце Пулкава.

У снежні 2023 года суд прызначыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб дробным хуліганстве рэперу Vacio (сапраўднае імя — Мікалай Васільеў), які прыйшоў на «амаль голую» вечарыну Насці Іўлеевай у маскоўскім клубе «Мутабор» у адной шкарпэтцы на геніталіях. Музыку таксама аштрафавалі за нібыта «прапаганду» ЛГБТ.

Пасля Новага года Vacio паўторна арыштавалі на дзесяць сутак, таксама па абвінавачванні ў дробным хуліганстве. Паводле звестак СМІ, рэперу таксама ўручылі позву ў ваенкамат. Саму «амаль голую» вечарыну суд прызнаў» прапагандай нетрадыцыйных сэксуальных адносін», а яе арганізатарку Насцю Іўлееву аштрафавалі на 100 тысяч рублёў (1200 даляраў).

Каментары11

  • Ніт
    09.01.2024
    Хай бондарава паглядзіць мо таксама ўзбудзіцца як і мілонаў
  • Kotya
    09.01.2024
    Моя борьба. Лучше б на другое направили свои ресурсы. Из россиян специально делают дураков отвлекая на всякие носки и чужие голые тела, а проблема главная как была так и осталась 
  • На насок
    09.01.2024
    Куды смотрыт бондарава?

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць