Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 28 снежня за «экстрэмізм» пакараў арыштам на 7 сутак грамадзяніна Расіі, работніка рэкламнай вытворчасці Дзмітрыя Чаркоўскага, даведалася «Віцебская вясна».

На судовым пасяджэнні была агучана інфармацыя, што Аляксандр у фэйсбуку нібыта быў падпісаны на інфармацыйныя рэсурсы «Рух за свабоду» і «Хартыя'97».
У судзе мужчына віну не прызнаў. Ён паведаміў, што ў жніўні 2020 года ў выбарах ён не ўдзельнічаў і не ведаў пра тое, што інфармацыя з «экстрэмісцкіх» суполак накіраваная «супраць Беларусі».
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары