Грамадства

Беларусы здалі 11 тысяч гаджэтаў для бяспечнай перапрацоўкі

Восенню 2023 года кампанія А1 запусціла «Эка варушняк» і прапанавала ўсім ахвотным здаць старыя мабільныя прылады, каб іх маглі перапрацаваць бяспечна для навакольнага асяроддзя. У выніку з 30 лістапада па 3 студзеня каля 4 тысяч чалавек узялі ўдзел у экалагічным мерапрыемстве і здалі ў крамы А1 па ўсёй Беларусі больш за 11 тысяч непатрэбных прылад, піша Office Life.

Для тых, хто прынёс стары гаджэт, быў бонус-удзел у розыгрышы пяці новых Apple iPhone 14 Pro Max. У выніку беларусы прыносілі старыя мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, смарт-гадзіннікі і электронныя кнігі і мянялі іх на гульнявыя коды для ўдзелу ў розыгрышы.

Больш за ўсё прылад за час дзеяння «Эка Варушняку» сабрана ў Мінску, Гродне і Гомелі. Актыўна ўдзельнічалі і жыхары іншых гарадоў.

У кампаніі А1 распавялі, што перададуць усе сабраныя прылады на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю. Але, нягледзячы на завяршэнне акцыі, ва ўсіх крамах А1 арганізавана і пастаянна дзейнічае ўласная сістэма збору абсталявання. Такія прылады таксама перадаюць на бяспечную ўтылізацыю.

Як удакладнілі прадстаўнікі кампаніі, спраўныя гаджэты, якія знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі, не ўяўляюць небяспекі для чалавека і прыроды. Але, трапляючы на сметнік, яны становяцца таксічнымі: вызваляюцца кобальт, літый, злучэнні нікелю і кадмію і іншыя небяспечныя хімічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў іх і забруджваюць ваду і глебу.

Пры гэтым пластык, а таксама каляровыя і каштоўныя металы не выкарыстоўваюцца паўторна. Пастаянна дзейная сістэма ад А1 па зборы непатрэбнага электраабсталявання не толькі дапамагае скарачаць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, але і развівае эказвычкі ў кліентаў кампаніі.

А1

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць