Свет

Ва Украіне затрымалі Мазепу

Бізнэсоўца, заснавальніка інвестыцыйнай кампаніі Concord Capital затрымалі на ўкраінска-польскай мяжы. Ігар Мазепа накіроўваўся на Сусветны эканамічны форум у Давосе.

Ігар Мазепа. Фота: Украінская праўда

Дзяржаўнае бюро расследаванняў затрымала ўчора бізнэсоўца па справе аб незаконнай прыватызацыі зямельных участкаў у Кіеўскай вобласці — у матэрыялах справы Мазепа пазначаны «заказчыкам завалодання ўчасткамі», піша «Украінская праўда».

Сёння разглядалася пытанне аб абранні меры стрымання — абарона заявіла пра заангажаванасць працэсу.

Падчас пасяджэння адвакаты Мазепы агучылі хадайніцтвы ў судзе:

  • — аб правядзенні трансляцыі з залы суда на афіцыйных рэсурсах Пячэрскага суда.
  • — аб адводзе пракурора па справе з-за прадузятага стаўлення і парушэнні прэзумпцыі невінаватасці.

Абарона заявіла, што ў тэксце падазрэння бок абвінавачвання сцвярджае як факт, які адбыўся, што Мазепа здзейсніў злачынства. 

Адвакаты Мазепы таксама заявілі што ў пятніцу каля восьмай раніцы ім уручылі чатыры тамы справы, над якімі ДБР і пракуратура працавалі 10 гадоў. Аднак у абароны было ўсяго 3-4 гадзіны на падрыхтоўку. 

Суддзя адмовіў ва ўсіх хадайніцтвах, у тым ліку пра адвод суддзі.

Ігар Мазепа пасля пракаментаваў хадайніцтва пракурораў пра заклад 700 мільёнаў грыўняў (18 млн даляраў).

«Пракуроры просяць у якасці меры стрымання для мяне заклад у памеры 700 млн грыўняў. Не 700 грыўняў (18 даляраў), не 700 тысяч грыўняў ($18 000), а 700 мільёнаў грыўняў. І яшчэ 500 млн грыўняў за майго брата. Гэта значыць, як мінімум 1,2 мільярды грыўняў за справу ($31 млн), дзе нібыта страты складаюць 7 мільёнаў» (184 тысячы даляраў), — абурыўся бізнэсмэн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі3

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі3

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць