Нарвежская міністарка, якая змагалася са студэнцкім махлярствам, сама сплагіяціла сваю магістарскую
Міністарка навукі і вышэйшай адукацыі Нарвегіі Сандра Борх 19 студзеня пайшла ў адстаўку пасля таго, як СМІ выявілі плагіят яе магістарскай працы па праве, абароненай у 2014 годзе ва Універсітэце Тромсё.

Раней у той жа самы дзень нарвежскі вэб-сайт E24 апублікаваў шырокія вытрымкі, слова ў слова скапіяваныя Борх з дзвюх іншых магістарскіх дысертацый па заканадаўстве 2005 і 2009 гадоў.
«Калі я пісала магістарскую дысертацыю 10 гадоў таму, я зрабіла вялікую памылку (…) Я ўсведамляю, што не магу сумясціць гэта з адказнасцю за нарматыўную базу экзаменаў», — заявіла Борх на тэрмінова скліканай прэс-канферэнцыі.
Палітык прызнала, што ў яе працы можа быць больш запазычаных фрагментаў, і адмовілася адказваць на пытанні. Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ абвясціў, што прымае яе адстаўку.
Цікава, што 35-гадовая Сандра Борх, якая раней займала пасаду міністаркі сельскай гаспадаркі, была вядомая сваёй жорсткай пазіцыяй супраць студэнцкага махлярства.
Чытайце таксама:
Паглядзіце, як выглядае турма Брэйвіка. Нарвежскі тэрарыст скардзіцца на ўмовы
Нарвегія дазволіла сваім кампаніям напрамую прадаваць узбраенне Украіне
Каментары
Оцього персонажа на фото можете тепер називати хек заморожений. Наразі він ще займає посаду ректора Київського університету ім. Шевченка, і звати його Володимир Бугров.
Це новий претендент на гучний зашквар. Бугров знайшов доступ до бюджету Міноборони, пробив собі угоду на харчування курсантів в університетській їдальні і намалював у прайсах ціни до яких не додумались навіть скандальні корупціонери Гринкевичі.
Гринкевичі хоча б у відкритих конкурсах брали участь, а той підписав угоду з МО без торгів на суму 51,45 млн грн. Подібну угоду підписав також Національний авіауніверситет – на 4,1 млн грн. Прайси цих двох вишів набагато дорожчі від усіх інших постачальників харчів Міноборони.
Найбільше Бугров завищив ціни на хек заморожений – 333 грн/кг. Наприклад, в того ж Гринкевича хек коштував 120 грн.
Або звичайна питна вода: у контрактах столичних вузів вона коштує 8-15 грн за літр, у фірм 5-7 грн, а на відкритих торгах Міноборони – 3,90.
Бугров, хек поперек горла не став?