Усяго патроху

Паглядзіце фота ўпершыню выяўленага глыбакаводнага васьмінога і яго чароўных іншапланетных дзяцей

Каманда навукоўцаў, якія працуюць ля ўзбярэжжа Коста-Рыкі, ідэнтыфікавала чатыры раней невядомыя віды глыбакаводных васьміногаў у раёне гідратэрмальных крыніц на дне акіяна.

Нараджэнне васьмінога з групы яек у «яслях» ля падводнай гары Tengosed / Фота: Schmidt Ocean Institute

Разнастайнасць і прыгажосць жыцця на нашай планеце не перастаюць уражваць. Міжнародная навуковая група з Schmidt Ocean Institute выявіла як мінімум чатыры новыя віды глыбакаводных васьміногаў падчас дзвюх экспедыцый у 2023 годзе, падчас якіх навукоўцы даследавалі падводныя горы ля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Коста-Рыкі.

Фота: Schmidt Ocean Institute

Падчас сваёй першай экспедыцыі ў чэрвені 2023 года каманда знайшла два «дзіцячыя садочкі», звязаныя з гідратэрмальнымі крыніцамі. Праз паўгода навукоўцы вярнуліся да гэтых васьміногавых ясляў і пераканаліся, што яны, здаецца, актыўныя круглы год. Таксама даследчыкі назіралі некалькі іншых новых відаў васьміногаў удалечыні ад гідратэрмальных крыніц.

Нованароджаны васьміног здзяйсняе адно са сваіх першых плаванняў у жыцці / Фота: Schmidt Ocean Institute

Адзін з новых васьміногаў з'яўляецца прадстаўніком глыбакаводнага роду Muusoctopus. Яго вырашылі назваць Dorado Octopus у гонар першапачатковага месца адкрыцця — невялікага агалення скалы, якая неафіцыйна завецца El Dorado Hill. Астатнія тры з выяўленых новых відаў усё яшчэ апісваюцца камандай.

Маці-васьміногі часта скручваюцца шчупальцамі і прысоскамі вонкі. Даследчыкі мяркуюць, што гэта абарончая пазіцыя супраць драпежнікаў. Пасля таго, як самка васьмінога адкладае яйкі, яна заўсёды даглядае іх: увесь час вентылюе, прамываючы струменем вады; прыбірае староннія прадметы і бруд. На працягу ўсяго перыяду развіцця яек самка застаецца ля гнязда без ежы і таму амаль заўсёды памірае пасля вылуплення моладзі. Самкі глыбакаводных васьміногаў могуць праводзіць побач з кладкай некалькі гадоў, бо з-за нізкай тэмпературы вады развіццё яек адбываецца асабліва доўга / Фота: Schmidt Ocean Institute

Пакуль даследчыкі назіралі, як толькі менавіта Dorado адкладваў яйкі ў гідратэрмальных крыніцах. Адкрыццё дадае доказы таго, што род Muusoctopus эвалюцыянаваў так, каб адкладаць яйкі ў цёплых крыніцах на марскім дне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць