Грамадства99

«Хочам нарэшце пажыць па-людску». Як выжываюць у райцэнтры за 90 кіламетраў ад Мінска 

Жыхары шматкватэрнага дома па вуліцы Стаханаўская ў Вілейцы амаль 15 гадоў жывуць з надзеямі пра капітальны рамонт і падключэнне камунікацый. Але пакуль што ў іх ёсць толькі электрычнасць. 

Жыхары дома звярнуліся ў рэдакцыю Kraj.by са сваімі праблемамі. 

Ён быў пабудаваны ў 1970 годзе для пражывання работнікаў Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, але толькі сваёй назвай адпавядае кватэрнаму тыпу.

У ім адсутнічаюць усе камунікацыі, ёсць толькі электрычнасць. Ацяпленне пячное (адна печ на два пакоі і кухню), калонка з вадой — на двары, вёдры з памыямі жыхары выносяць на вуліцу і выліваюць у сэптык.

Душа з ванным пакоем таксама няма. Раней былі чыгунныя ванныя, але іх павыкідалі, бо падводу і вываду вады ўсё адно няма. Драўляная прыбіральня на чатыры кабінкі знаходзіцца на вуліцы, асвятлення ў ёй няма.

— Да 2010 года па нашай вуліцы не былі пракладзеныя магістральныя камунікацыі, і мы разумелі, што змяніць нічога нельга. Але, калі праклалі газаправод і вадаправод, з'явілася рэальная магчымасць змяніць наша становішча да лепшага, — кажа жыхарка дома.

Жыхары звярталіся ў ЖКГ і райвыканкам. Ім вусна абяцалі распачаць капітальны рамонт у канцы 2010 года, а пасля — у 1-м квартале 2011-га. 

Але нічога не здарылася, таму давялося звяртацца да ўладаў пісьмова. Па факце была праведзеная толькі тэхнічная экспертыза дома. У план капрамонта яго так і не ўключылі, а вадаправод не правялі.

За гэты час быў зроблены толькі бягучы рамонт — пафарбавалі пад'езд і пабялілі фундамент, адрамантавалі дзверы і замянілі туалеты на такія ж драўляныя. 

У 2021 годзе жыхары дома зноў звярнуліся ў Вілейскі райвыканкам па пытанні прызначэння тэрмінаў мадэрнізацыі жылога дома. На што атрымалі адказ, што дом уключаны ў перспектыўную праграму капрамонту на 2019-2023 гады.

Але сёлета жыхарам сказалі, што ўсю працэдуру падключэння жылога дома да цэнтральных сетак водазабеспячэння неабходна зрабіць за свае грошы. 4 студзеня гэтага года прайшоў сход наконт капрамонту, на якім ім уручылі дамовы і вусна апавясцілі, што будзе адрамантаваны дах, вакно ў пад'ездзе і падцягнуты новы электрычны кабель для падлучэння да электраацяплення.

Жыхары дома кажуць, што не маюць фінансавай магчымасці аплачваць падключэнне да камунікацый самастойна, бо гэтыя сумы не маленькія. Яны адправілі чарговы калектыўны зварот у райвыканкам з просьбай аказаць садзейнічанне ў правядзенні камунікацый пры ажыццяўленні капітальнага рамонту.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Аляксандр Катовіч расказаў Kraj.by, што з жыхарамі дома неаднаразова абмяркоўвалі пытанні капітальнага рамонту дома. Ён сказаў, што згодна з заканадаўствам з'яўленне новых інжынерных сістэм у доме павінна адбывацца за кошт уласнікаў жылых памяшканняў.

Улады збіраюцца правесці паўторны сход, дзе растлумачаць парадак добраўпарадкавання дадатковых інжынерных сістэм і дапамогуць жыхарам выпрацаваць далейшую схему дзеянняў.

Каментары9

  • Брымцголард
    28.01.2024
    А ў Эйсмант, на Прасьпекце Пераможцаў, таксама такая прыбіральня ?
  • Марыць не шкодна
    28.01.2024
    Не ўдасца
  • Сярожка
    28.01.2024
    АйТи страна. Высокие технологии.

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць