Усяго патроху22

Вучоная змагла запусціць гульню Doom на кішачнай палачцы. Што?

У гэта складана паверыць, але відэагульні можна запускаць не толькі на камп'ютарах, тэлефонах і іншых прыладах, але і на звычайных бактэрыях, чаго і дамаглася даследчыца з Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта (MIT). Як яна гэта зрабіла і ці можна такім чынам прайсці гульню паўнавартасна? Расказваем.

Застаўка культавай гульні Doom, запушчанай праз кішачныя палачкі ў чорна-белых пікселях. Фота: Golem.de 

Вучоная з MIT Ларэн Рамлан правяла эксперымент і змагла запусціць старую гульню Doom 1993 года на звычайных кішачных палачках. Хуткасць гульні пры гэтым прымушае жадаць лепшага, піша нямецкі навуковы партал Golem.de са спасылкай на вучоную.

Як адзначае Рамлан у сваёй навуковай працы, гульня Doom запускаецца не столькі на бактэрыях, а менавіта праз іх. 

Даследчыца маніпулявала флуарэсцэнтнымі здольнасцямі кішачных палачак пры дапамозе лабараторнай тэхнікі (у якую быў загружаны зыходны код гульні) і зрабіла з гэтых бактэрый мініэкран, на якім адлюстроўвалася чорна-белая застаўка Doom.

Бялкі бактэрый пры гэтым выконвалі ролю пікселяў на мініэкране.

«Усё дзякуючы флуарэсцэнтным бялкам кішачных палачак, якія дапамагаюць выводзіць выяву на экран, але выключна ў чорна-белым колеры і вельмі маленькай разрозненнем (эксперыментальны экран з бактэрыямі меў разрозненне 32 x 48 пікселяў).

Частата кадраў у секунду пры гэтым складае адзін кадр у 8 гадзін 20 хвілін, што дазволіць цалкам прайсці гульню толькі за 600 гадоў», — паведамляе партал Golem.de.

Гэтая праблема, па словах вучонай, можа быць вырашана пры паскарэнні працэсу флуарэсцэнцыі бялкоў бактэрый. 

Адзначым, што падобнае не з'яўляецца чымсьці дзіўным, асабліва калі ўлічваць папулярны і даўні сусветны трэнд, звязаны з гульнёй Doom 1993 года.

Трэнд кажа: «Doom працуе на ўсім».

І тут складана паспрачацца, бо людзі па ўсім свеце раз-пораз прымудраюцца запускаць гульню на абсалютна розных прыладах і прадметах: на аўтамабілях, калькулятарах, тостарах, халадзільніках, мікрахвалёўках, а таксама на вэйпах, лямпачках, бензапілах і нават на тэстах на цяжарнасць. Спіс вельмі доўгі і разнастайны.

Таму бактэрыі сталі толькі чарговым лагічным звяном у гэтым нястрымным трэндзе. 

Каментары2

  • Bhagawan
    30.01.2024
    Jasče adzin žurnalist, jaki nie razumieje, u čym roźnica pamiž manitoram i pracesaram?
  • a.hto.tam.idze
    30.01.2024
    Ну вось, а казалі, што кулю з лайна не злепіш....

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка10

Меркаванніабмяркоўвайце!10

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка10

Меркаванніабмяркоўвайце!10

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць