Адпаведная абвестка з'явілася ў акаўнце сэрвіса ў інстаграме.

«Паважаныя кліенты! Інфармуем Вас аб тым, што сэрвіс Euromall з 03.02.2024 г.па тэхнічных прычынах прыпыняе сваю працу. З гэтай даты афармленне новых заказаў стане недаступна. Але ўсе заказы, якія былі аформленыя па 02.02.2024 г., будуць дастаўлены дакладна і ў тэрмін! Дзякуем кожнаму з вас за давер і падтрымку», — гаворыцца ў паведамленні.
Сэрвіс займаўся дастаўкай тавараў з Еўропы. У каментарах да паведамлення пакупнікі шкадуюць пра закрыццё, кажучы, што добры быў сэрвіс.
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары