Грамадства

«Магілёўскі час» не зарэгістравалі трэці раз

Міністэрства інфармацыі трэцім разам адмовіла недзяржаўнай газеце «Магілёўскі час» у рэгістрацыі. Гэтым разам чыноўнікі, паводле дырэктаркі ТАА Ганны Ільіной, выявілі, што памяшканне, у якім знаходзіцца юрыдычны адрас выдання, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Уладальнік памяшкання, таварыства «Наладка‑Сэрвіс», прапануе скасаваць дамову на яго арэнду па ўзгадненні бакоў. Калі да 15 студзеня гэтага не адбудзецца, уладальнік мае намер скасаваць дамову ў аднабаковым парадку.

Ганна Ільіна перакананая, што на ўладальніка памяшкання цісьне мясцовая ўлада. Акурат перад навагоднімі святамі дзейнасць таварыства «Наладка‑Сэрвіс» правяралі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што нібыта жыхары раёна, дзе збіраюцца рэгістраваць газету, незадаволеныя з’яўленнем друкарні; акрамя таго, яны супраць і самой рэгістрацыі газеты.

«Я не ведаю, адкуль наагул з’явілася інфармацыя пра друкарню, аднак гэты нібыта зварот жыхароў і справакаваў праверкі дзейнасці арандадаўцы. Мы не збіраемся скасоўваць дамову паводле пагаднення бакоў, але яна адназначна будзе скасаваная. Улада ўпарта супраць рэгістрацыі недзяржаўнай газеты. І, магчыма, мы абралі не найлепшы час — напярэдадні выбарчых кампаній. Спачатку нас адмаўляліся рэгістраваць у межах заканадаўства аб СМІ, цяпер жа пайшлі шляхам ціску на арандадаўцу», — зазначае Ганна Ільіна.

Першы раз газету адмовіліся рэгістраваць, бо ў яе галоўнага рэдактара не было вышэйшай адукацыі. Другі раз — праз адсутнасць у рэгістрацыйным пакеце копіі дамовы заснавальніка з юрыдычнай асобай, на якую ўскладаліся функцыі рэдакцыі газеты.

Газета «Магілёўскі час» выходзіла як незарэгістраванае грамадска‑палітычнае выданне ад 2007 года накладам 299 асобнікаў. Спробы зарэгістраваць газету ідуць ад 10 верасня 2009 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў27

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць