Свет11

Прэзідэнтам Фінляндыі стаў Аляксандр Стуб. Яго бацька — швед, а жонка — брытанка

Былы фінскі прэм'ер-кансерватар вярнуўся ў палітыку пасля сямігадовага перапынку.

Аляксандр Стуб і С'юзан Інес-Стуб пасля перамогі на выбарах. Фота: Sergei Grits / AP

Аляксандр Стуб атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў і абагнаўшы свайго суперніка, былога кіраўніка МЗС Пека Хаавісту, піша Бі-бі-сі.

Пасля падліку 100% бюлетэняў Стуб атрымаў 51,7%, Хаавіста набірае 48,3% галасоў. Прагнозы карпарацыі Yle прадказвалі, што Стуб набярэ 51,4% галасоў.

«Што ж, Аляксандр. Віншую 13-га прэзідэнта Фінляндыі», — сказаў Хаавіста ў прамым тэлеэфіры.

Змена геапалітычнага ландшафту ў Еўропе праз вайну ва Украіне стане галоўным выклікам для новага кіраўніка дзяржавы, які, маючы абмежаваныя паўнамоцтвы ў параўнанні з прэм'ер-міністрам, разам з урадам вызначае замежную палітыку краіны і выступае ў якасці вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Фінляндыі.

Рашэнне пайсці на выбары было прадыктавана сітуацыяй, у якой краіна аказалася пасля ўварвання Расіі ва Украіну, казаў Стуб.

«Магу сказаць, паклаўшы руку на сэрца, што да пачатку вайны гэтыя меркаванні [аб вылучэнні на пасаду] не былі рэальнасцю, — заявіў ён у жніўні. — Калі Радзіма кліча, вы ідзяце».

Пасля перамогі на выбарах Стуб сказаў, што стаць прэзідэнтам — «найвялікшы гонар у яго жыцці».

«Фінляндыя стаіць на парозе новай эры, паколькі міжнародныя правілы аспрэчваюцца з розных бакоў. Акрамя таго, Фінляндыя — новы чалец NATO. Я цвёрда ўпэўнены, што ў найбліжэйшыя некалькі гадоў Фінляндыя застанецца найлепшай краінай у свеце», — заявіў Аляксандр Стуб.

Як паведамляе Yle са спасылкай на Цэнтрвыбаркам, яўка ў другім туры склала 70,7% (датэрмінова прагаласавалі 46 працэнтаў). У першым туры ў выбарах узялі ўдзел 75% выбаршчыкаў.

55-гадовы Кай-Ёран Аляксандр Стуб быў прэм'ер-міністрам Фінляндыі ў 2014-2015 гг., калі ўзначальваў нацыянальную кааліцыю — Ліберальна-кансерватыўную партыю, якая і цяпер з'яўляецца галоўнай партыяй ва ўрадавай кааліцыі. Выбары лідара партыі Стуб у 2016 годзе прайграў менавіта цяперашняму прэм'еру, Петэры Орпа.

Стуб выступаў за ўваходжанне Фінляндыі ў NATO задоўга да нападу Расіі на Украіну. Акрамя таго, новы прэзідэнт — перакананы прыхільнік Еўрасаюза і паглыблення еўраінтэграцыі.

Стуб — праціўнік жорсткага абмежавання іміграцыі: ён лічыць, што прыток імігрантаў дабратворна ўплывае на грамадства і эканоміку

Пасля сыходу з пасады прэм'ера Стуб быў міністрам фінансаў, а да прэм'ерства займаў пасады міністра замежных спраў і міністра па еўрапейскіх справах, а таксама быў дэпутатам Еўрапарламента і парламента Фінляндыі.

Бацька Стуба — фінскі швед Ёран Стуб, які быў хакеістам і ўзначальваў Федэрацыю хакея Фінляндыі. Маці — фінка.

Жонка — С'юзан Інес-Стуб, якая працавала ў бельгійскай юрыдычнай фірме. Яна сама з графства Эсэкс (Англія), яе бацька — шатландзец. С'юзан Інэс-Стуб стане першай жанчынай замежнага паходжання, якая стала першай лэдзі Фінляндыі.

Аляксандр Стуб свабодна размаўляе на абедзвюх дзяржаўных мовах Фінляндыі, а таксама на англійскай, французскай і нямецкай.

Каментары1

  • Ранняк
    12.02.2024
    Англа-сакская агентура!

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць