Надвор'е77

У Фінляндыі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу ў XXI стагоддзі. У краіне адмяняюць цягнікі

Рэкорд нізкай тэмпературы гэтай зімы быў зноў пабіты. У ноч на пятніцу на аэрадроме Энантэкіё (на мяжы з Нарвегіяй) тэмпература склала -44,3 градуса, піша Yle.fi.

Камуна Энантэкіё — адзіная ў Фінляндыі, дзе ёсць Скандынаўскія горы. Фота: Wikimedia Commons

Тэмпературны рэкорд у чацвер абнаўляўся ўжо некалькі разоў.

У Фінляндыі тэмпература ніжэй за 42 градусы была зарэгістраваная на працягу 2000-х гадоў толькі тры разы.

Нацыянальная чыгуначная кампанія VR паведамляе, што адмяняе некаторыя цягнікі далёкага накіравання ў выходныя з-за моцных маразоў.

У пятніцу, суботу і нядзелю будзе адменена каля 20 цягнікоў у дзень.

Большая частка адмененых цягнікоў тычыцца напрамкаў Хельсінкі — Купітаа, Тампэрэ-Поры, а таксама Сейняйёкі-Васа, у паўднёвай часткі краіны.

Адмененыя рэйсы заменяць аўтобусамі або перанясуць паездкі пасажыраў на наступныя цягнікі.

Каментары7

  • Прахожы
    05.01.2024
    Чамучка, заўсёды цікава чытаць кампетэнтную думку вучонага-метэаролага.
  • глабальнае пацяпленне
    05.01.2024
    Чамучка, паглядзіце на дынаміку тэмпературных анамалій і ўверуйце таксама
  • Тамучка
    05.01.2024
    Чамучка, заўжды пад падобнымі навінамі з'яўляецца эхсперт, які лепш за ўсе даследчыя цэнтры і гэтых вашых навукоўцаў ведае, што насамрэч адбываецца з кліматам.
    Вы раптам не ўзначальваеце Акадэмію навук РБ?
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць