Грамадства11

У Гомелі пачынаецца суд над грамадзянкай Украіны, якую абвінавачваюць у шпіянажы

У Гомельскім абласным судзе 15 лютага на закрытым пасяджэнні пачнецца суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа.

Захаранка абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў, піша «Вясна».

Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ на пачатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Трывогу забіла дачка жанчыны: нумары і кантакты маці пасля перасячэння польска-беларускай мяжы сталі недасяжныя, а афіцыйныя органы маўчалі.

Як паведамлялі ўкраінскія медыя, Наталля з'яўлялася валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Вядома таксама, што Захаранка ездзіла ў Беларусь на ўласным аўтамабілі.

Назад украінка збіралася ехаць 21 ліпеня — і знікла.

Сёння Наталля Захаранка, якой пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, адзначае свой дзень нараджэння.

Каментары1

  • Реакция украинцев будет?
    15.02.2024
    Где 160 тысяч украинцев, проживающих в Беларуси?
    Они хотя бы передали информацию украинской стороне, что их соотечественницу схватили лукашисты?
    (То,что беларусов рашисты-лукашисты хватают постоянно, уже никто не реагирует.)

Цяпер чытаюць

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі5

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кватэру без аздаблення хочуць здаць у арэнду за $990

У Беларусі сярод зімы заўважылі вужаку5

На трасе пад Дзяржынскам сутыкнуліся трактар і два аўтамабілі

«Гэты хлопец, відаць, падасланы — у яго боты начышчаныя»: Севярынец расказаў гісторыю з’яўлення Дашкевіча ў «Маладым фронце»36

«Я цяпер цалкам іншы чалавек». Пісьменніца Святлана Курс пра рак і сваю філасофію жыцця9

OpenAI плаціць сваім супрацоўнікам больш, чым любы буйны тэхналагічны стартап у гісторыі

Міністр эканомікі: ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд даляраў5

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору10

Абараняючы Мадура, падчас амерыканскай спецаперацыі загінулі 32 кубінцы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі5

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць