Грамадства1515

Прарасійскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў

За пару гадзін беларусы абнулілі вынікі іхняй працы за апошнія пяць дзён.

Аркадзь Смоліч, беларускі географ і адзін са стваральнікаў БНР

14 лютага ў тэлеграм-канале «Белоруска «топит» з’явіўся допіс з пра тое, што адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска вынесла на абмеркаванне пытанне наймення прыпынкаў грамадскага транспарту. Прарасійскую актывістку не задаволіла тое, што былі прапанаваныя імёны кампазітара Станіслава Манюшкі і географа Аркадзя Смоліча, у гонар якіх названыя суседнія вуліцы.

«І калі першы проста беларуска-польскі кампазітар, хоць і беларускага ў ім [толькі тое], што нарадзіўся [тут], то другі адзін з кіраўнікоў БНР», — абурылася прарасійская актывістка.

Супраць трэцяй прапанаванай асобы, кінарэжысёра Віктара Турава, актывістка нічога супраць не мела.

Тэлеграм-канал заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць супраць Манюшкі і Смоліча. Яе заклік перапосціла і Вольга Бондарава.

За гэтыя дні ім удалося сабраць больш за тысячу галасоў супраць, што складала каля 81% ад агульнай колькасці галасоў.

Сёння на дзіўнае галасаванне звярнулі ўвагу ў сацыяльных сетках, палічыўшы, што галасы свядома накручваліся дзеля патрэбнага выніку.

Падазронымі выглядалі аднолькавыя працэнты галасоў супраць, чаго звычайна не бывае ні ў якіх галасаваннях па любой тэме, а таксама надзвычайная цікаўнасць да галасавання, дзе ўсяго толькі пыталіся меркавання наконт назвы прыпынкаў на праектаваных вуліцах, размяшчэнне якіх нікому не вядомае. Звычайна апытанкі па больш вострых тэмах на дзяржаўных сайтах не набіраюць і пары соцень галасоў.

Галасаванне станам на вечар 18 лютага

Абураныя беларусы заклікалі галасаваць за імёны Манюшкі і Смоліча, каб не даць падняць беларусафобам галавы ў краіне.

За некалькі гадзін перавага на сайце змянілася — цяпер больш за 50% галасоў падтрымліваюць назвы прыпынкаў у гонар славутых беларусаў. Галасаванне працягваецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Воўкі воўкі
    18.02.2024
    Яны ж рэальна як толкіенаўскія гобліны (не блытаць з экранізацыяй) - нікчэмныя істоты, якія могуць некага адолець толькі гурта і ў пацьмах, бо на божым свеце ім усё пячэ і яны гінуць. 
  • Воўкі воўкі
    18.02.2024
    Алек. Ру, дык даўно ўжо, але тая... ну як кажуць па-іхняму "средний сын и так и сяк, младший вовсе был дурак." Гэтая патопленая беларуская як раз наконт вакацый і выключальніка ў беларускай мове абуралася. 
  • Антон
    18.02.2024
    Чем же этот Смолич такой выдающийся?

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА16

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе21

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна6

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць