Мова77

Беларускую мову лічаць роднай 54,1% насельніцтва Беларусі

Да Дня роднай мовы Нацыянальны статыстычны камітэт нагадвае, што 54,1% цяперашняга насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай.

Згодна з данымі перапісу 2019 года, беларускую мову на захадзе краіны прызнаюць роднай больш людзей, чым на ўсходзе. Найлепшыя паказчыкі ў Брэсцкай вобласці — 77% апытаных, у Мінскай і Гродзенскай — 59,5% і 54,5% адпаведна.

У Гомельскай вобласці беларускую мову назвалі роднай 47%, у Магілёўскай — 46,1%, у Віцебскай — 45,3% апытаных.

Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, што лічыць беларускую мову за родную, складаюць людзі, старэйшыя за 70 гадоў — 13,4%. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэта 9,6%, ад 60 да 64 гадоў — 9,4%.

Сярод тых грамадзян Беларусі, якія паводле свайго самавызначэння ідэнтыфікуюць сябе як беларусаў, як родную беларускую мову ўспрымаюць 61,2%. 

Каментары7

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    21.02.2024
    Дзесьці ў мяне ў нейкай тэчцы ляжыць глыбоцкая раёнка за 1991 год, здаецца, ва ўсялякім разе -- першага перапісу ў незалежнай Беларусі... Вось там лічбы! Глыбоцкі раён -- 85,7% не тое што беларускую мову лічаць роднай, а размаўляюць штодзённа на ёй, а ў Шаркоўскім раёне і таго больш -- 87%! Памятаю, у тыя часы, глядзеў Віцебскае тэлебачанне... Прыехала з Глыбокага рок група такая як "Транзіт". І вядоўца пытае: "А чаму вы спяваце па-руску? Вы ж -- з Глыбокага, а Глыбокае ў нас лічыцца беларускамоўным горадам вобласці!" Дык мальцы тыя так нічога ўцямнага і не адказалі, відаць, сорамна стала?
  • Мова
    21.02.2024
    Мала
  • не беларус
    22.02.2024
    Прычым значная частка з іх не беларусы на хахадзе краіны.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну10

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць